Нумар недзяржаўнай газэты "Вольнае Глыбокае" быў сцэнзураваны кіраўніцтвам друкарні ў Маладэчне (Радыё Свабода).
https://spring96.org/be/news/988
2004
2004-02-04T10:00:00+0200
2004-02-04T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З бачынаў выданьня без дазволу рэдакцыі быў выдалены матэрыял, прысьвечаны зьезду партыі БНФ, які адбыўся 20 сьнежня.
Супрацоўнікі друкарні ліквідавалі паведамленьне пра зьезд БНФ, а замест яго разьмясьцілі на другой паласе газэты рэклямны блёк з тэлефонамі рэклямнага аддзелу газэты і подпісам "Тут магла быць ваша рэкляма".
Штотыднёвік, наклад якога складае 3,5 тысячы асобнікаў, выходзіць па-беларуску, у райцэнтры Глыбокае і распаўсюджваецца ў заходніх раёнах Віцебскай вобласьці.