viasna on patreon

"Стоп-загон". Дасылайце сведчанні прымусу на датэрміновае галасаванне праваабаронцам Відэа

2020 2020-08-05T18:00:00+0300 2020-08-05T14:22:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magilev_zagon.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня. Менавіта ў гэты час назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “ЗАГОНЫ”.

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Як гэта адбываецца?

Пад час некалькіх дзён датэрміновага галасавання, частку выбаршчыкаў, у асноўным студэнтаў, вайскоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, змушаюць галасаваць загадзя, што  з’яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэксу.

Аднак трэба ведаць кожнаму выбаршчыку, што толькі ён мае права самастойна вырашаць, за каго, якім чынам галасаваць і ў любы зручны для яго дзень.

Пры адмове ісці на выбарчы ўчастак датэрмінова - ніхто не мае права адлічыць з вучобы, альбо пазбавіць інтэрната, звольніць з працы ці пагражаць іншымі настуствамі.

Калі вы ці вашыя знаёмыя, сутыкнуліся з падобнымі праявамі - абавязкова паведамляейце пра такія факты праваабаронцам. Не забывайце прыкладаць відэа-, аўдыё- і фотасведчанні “загонаў”.

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” стварылі адмысловую і зручную форму, куды можна дасылаць сведчанні прымусовага галасавання.

Разам мы зможам больш эфектыўна супрацьстаяць фальсіфікацыям пад час датэрміновага галасавання!

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

"Стоп-загон". Дасылайце сведчанні прымусу на датэрміновае галасаванне праваабаронцам

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства