viasna on patreon

У Мінску затрымалі ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці. Некаторых аштрафавалі Дапоўнена

2020 2020-07-10T21:42:27+0300 2020-07-10T23:21:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_ravarystau.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне раварыстаў у Мінску. Фота з тэлеграм-каналу "Беларусь галаўнога мозгу"

Затрыманне раварыстаў у Мінску. Фота з тэлеграм-каналу "Беларусь галаўнога мозгу"

Увечары 10 ліпеня ў Мінску адбываўся велапрабег салідарнасці. Каля 21 гадзінаў некалькі чалавек спынілі супрацоўнікі ДАІ нібыта за тое, што яны званілі ў веласіпедныя званкі. На месца прыехалі супрацоўнікі АМАП. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу". 

Ёсць інфармацыя пра як мінімум 15 затрыманых раварыстаў каля Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Пазней гэтая інфармацыя не падцвердзілася. 

На ўдзельнікаў складаюць пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руха, штрафуюць на 1 базавую велічыню і адпускаюць.

Дапоўнена: пратаколы былі складзены на некалькі ўдзельнікаў велапрабега. У выніку ніхто не быў затрыманы.

Інфармацыя будзе дапаўняцца. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства