viasna on patreon

Мінгарвыканкам адмовіў штабу Бабарыкі і АГП у правядзенні сустрэчы з нагоды рэферэндуму

2020 2020-07-09T10:31:33+0300 2020-07-09T10:31:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babaryka_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Виктор Бабарико. Фота: TUT.BY

Виктор Бабарико. Фота: TUT.BY

Улады Мінска не далі дазволу на правядзенне ў горадзе сустрэчы для абмеркавання канстытуцыйнага рэферэндуму. Заяўку на правядзенне сустрэчы падавала Аб’яднаная грамадзянская партыя, ініцыятарам быў штаб Віктара Бабарыкі, паведамляе Tut.by.

Адказ ад Мінгарвыканкаму даў намеснік старшыні Арцём Цура. У ім сказана, што заяўка не адпавядае арт. 9-1 Закону «Аб масавых мерапрыемствах», а таксама што заяўнікі не заключылі дамовы з «Зелянбудам» і ГУУС Мінгарвыканкаму.

Лідар АГП Мікалай Казлоў сцвярджае, што дамовы з «Зелянбудам», міліцыяй і «хуткай» былі складзеныя.

«Аказалася, што некаторыя з гэтых службаў сабатуюць заключэнне дамоваў. Так, дырэктар „Зелянбуду" Савецкага раёну Галіна Яўгенаўна Банет не падпісала 2 ліпеня падрыхтаваную і нават зарэгістраваную ўжо дамову, на якой ужо стаяла пячатка! І гэта стала падставай для адмовы ў правядзенні мітынгу. Дамовы з хуткай дапамогай і міліцыяй былі заключаныя», — сцвярджае Казлоў.

Штаб патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі разам з АГП 1 ліпеня падаў заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне публічнай сустрэчы з ініцыятарамі канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Сустрэчу планавалі правесці ў мінскім парку Дружбы народаў 12 ліпеня.

Пасля таго як Віктар Бабарыка апынуўся за кратамі, ягоная каманда абнародавала відэазварот, у якім палітык заклікаў правесці канстытуцыйны рэферэндум, вярнуцца да Канстытуцыі 1994 году, бо «ў Беларусі трэба мяняць дзейны канстытуцыйны лад».

Паводле Бабарыкі, для рэалізацыі гэтага плану неабходна сфармаваць ініцыятыўную групу больш за 100 чалавек, сфармуляваць неабходныя змены і сабраць 450 тысяч подпісаў.

Пасля таго як Віктар Бабарыка апынуўся за кратамі, ягоная каманда абнародавала відэазварот, у якім палітык заклікаў правесці канстытуцыйны рэферэндум, вярнуцца да Канстытуцыі 1994 году, бо «у Беларусі трэба мяняць дзейны канстытуцыйны лад».

Паводле Бабарыкі, для рэалізацыі гэтага плану неабходна сфармаваць ініцыятыўную групу больш за 100 чалавек, сфармуляваць неабходныя змены і сабраць 450 тысяч подпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства