На затрыманых у чарзе ў краму Symbal.by склалі пратаколы. Спіс Відэа Дапоўнена
Сёння стала вядома, што з-за ціску ўладаў зачыняецца крама нацыянальнай адзення symbal.by. Увечары 23 чэрвеня людзі з салідарнасці пайшлі туды падтрымаць краму і набыць у іх тавары. Выстраілася чарга з пары дзясяткаў чалавек. Але хутка прыехаў АМАП на аўтазаку і стаў затрымліваць людзей у чарзе ў краму, якія проста моўчкі стаялі. АМАП брутальна хапаў усіх запар, нават у дварах.
Дапоўнена. Раніцай 24 чэрвеня стала вядома, што на затрыманых каля крамы symbal.by супрацоўнікі Савецкага РУУС г. Мінска склалі па два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт. 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). У пратаколах значыцца, што ўдзельнікі мерапрыемства выкрыквалі лозунгі "Стоп таракан!" і "Сыходзь".
Як паведаміў "Вясне" адзін з затрыманых Рафік Кенгерлі, у аўтазаку з ім везлі ў РУУС каля дзевяці затрыманых, двое з якіх (журналіста і супрацоўніка МНС) хутка вызвалілі. Рафік Кенгерлі распавёў пра ягонае жорсткае затрыманне супрацоўнікамі АМАП, якое пакінула пасля сябе гематомы. Хлопец накіроўваецца ў бальніцу, каб зафіксаваць пабоі.
Прадстаўніца МУС Наталля Ганусевіч увечары 23 чэрвеняпаведаміла Радыё Свабода, што прычынай затрымання людзей стала тое, што людзі нібыта перашкаджалі праезду аднаго аўтамабіля.
«Выяжджаў аўтамабіль, а людзі, якая стаялі побач з крамай, не давалі яму праехаць. У мэтах спынення супрацьпраўных дзеянняў, якія выразіліся ў блакаванні аўтамабіля, выехаў нарад міліцыі. Некаторыя асобы дастаўленыя для разбіральніцтва», - распавяла Ганусевіч.
Днём 24 чэрвеня прэс-сакратар МУС напісала ў сваім тэлеграм-канале:
"Учора некаторыя інтэрнэт-рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю аб затрыманні каля крамы ТАА «Сімвал Бэй» ў Мінску, нібыта звязаных з масавымі затрыманнямі. Паведамляю, што звесткі скажоныя. Увечары 22 чэрвеня на лінію 102 патэлефанавалі некалькі чалавек і распавялі, што каля дома №18 па праспекце Машэрава адбываецца масавая бойка, удзельнікі якой пашкодзілі аўтамабіль. Праз некалькі хвілін у папулярных мессенджера з'явілася відэа з месца здарэння".
Праўда, затрыманні каля крамы адбыўся ўвечары 23 чэрвеня. Паведамляецца таксама, што цяпер высвятляюцца прычыны здарэння, у сувязі з чым пачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да яшчэ некалькіх чалавек.
Як піша baj.by, у Мінску падчас затрыманняў людзей каля крамы symbal.by знік фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга. Ён сапраўды затрымліваўся, яго вызвалілі а 22:14. Праваабаронцам паведамілі, што верагодна затрыманы Аляксандр Райчонак, бо "ровар стаіць, а яго самога нідзе няма".
У 00:20 стала вядома, што затрыманыя (12-20 чалавек) знаходзяцца ў Савецкім РУУС г. Мінска. Прыкладна каля 2 ночы ўсіх затрыманых каля крамы вызвалілі.
Спіс затрыманых 23 чэрвеня каля крамы symbal.by (абнаўляецца):
- Аляксандр Кузняцоў (вызвалены),
- Ілля Дземчанка (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
- Аляксандр Паплаўскі (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
- фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга (вызвалены).
- Аляксандр Райчонак (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
- Рафік Кенгерлі (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
- Ігар Сурынін (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
- і яшчэ некалькі чалавек.
Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.
Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, просім паведаміць нам: (029) 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram).