viasna on patreon

Журналістаў «Белсату» затрымалі ў Салігорску

2020 2020-06-17T19:20:52+0300 2020-06-17T19:24:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barazenka_al.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Баразенка. Фота Белсат

Аляксандр Баразенка. Фота Белсат

Журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Галіна Абакунчык затрыманыя пасля жывога эфіру ў Салігорску. Пра гэта паведамляецца на сайце незалежнага тэлеканала. 

Журналісты паспелі паведаміць, што на выездзе з гораду іх пераследваў мікрааўтобус на транзітных нумарах. Потым іх машыну спыніла ДАІ, пасля чаго пад’ехала трэцяя машына.

Вядома, што журналістаў затрымліваў маёр Алег Шалоха. Імаверна, іх вінавацяць паводле арт. 22.9 КоАП (парушэнне закону аб СМІ).

Сёння ў Салігорск на свой пікет завітаў прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка. Паразмаўляць з ім сабралося шмат жыхароў горада.

Цягам апошніх месяцаў журналістаў «Белсату» неаднаразова затрымлівалі ў розных гарадах Беларусі. Гэта адбывалася пасля стрымаў з пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства