viasna on patreon

Блогеру Аляксандру Кабанаву суд вынес 15 сутак арышту Дапоўнена

2020 2020-06-17T17:00:00+0300 2020-06-17T20:38:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanau-sud-17-06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кабанаў у судзе 17 чэрвеня.

Аляксандр Кабанаў у судзе 17 чэрвеня.

Разгляд адміністрацыйнай справы прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і вядомага блогера Аляксандра Кабанава працягваецца 17 чэрвеня ў судзе Брэсцкага раёна.

Кабанава пасля затрымання 15 чэрвеня змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАЎС г. Брэста, дзе ён правёў ноч да суда.

Блогер у судзе 16 чэрвеня заявіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе адваката і таму суддзя Сяргей Маручак абвясціў перапынак да 16-30 17 чэрвеня.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў, што Аляксандра Кабанава адрасу пасля судовага паседжання вярнулі назад у ІЧУ. Дагэтуль так і невядома, ці змог падабаронны сустрэцца са сваім адвакатам.

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння ў дачыненні блогера складзены паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП за заклікі 7 траўня пад час “кармлення галубоў” у Берасці.

Учора Аляксандр Кабанаў заявіў хадайніцтва на адваката і азнаямленне з матэрыяламі справы, але не змог гэтага зрабіць, бо яго адразу даставілі ў ІЧУ, Там прапанавалі свайго адваката.

Сёння Кабанаў патрабуе правесці праверку па факце перашкоды ў праве на абарону.

Адвакат звяртае ўвагу, што ў справе няма пратакола затрымання – толькі копія, указвае на іншыя хібы. Просіць вярнуць матэрыялы справы на дапрацоўку.

Тлумачэнні дае участковы Сяргей Максімовіч, кажа, што Кабанаў адмовіўся атрымліваць пратакол, лічыць, што справу можна разглядаць.

Адвакат хадайнічае выпатрабаваць копію пратакола для параўнання – хадайніцтва задаволена.

Кабанаў заяўляе ў судзе, каментуючы што ягоны ролік "На чым трымаецца ўлада Лукашэнкі" заклікаў грамадзян усяго толькі “пакарміць галубоў. Ён кажа: “Я маю права крытыкаваць дзеянні ўлады, гэта мне гарантуе канстытуцыя, і мне гэта вось час ставяць у віну”.

Аляксандр Кабанаў папрасіў зрабіць перапынак, паколькі не зусім добра адчувае сябе пасял перанесенага каранавірусу.

Пасля перапынку і прагляду відэазапісу падзей выносіцца пастанова аб прыцягненні Кабанава да арышту тэрмінам на 15 сутак. Адлік з 15 чэрвеня.

Таксама суд  вынес прыватнае вызначэнне аб выпраўленні выяўленых істотных працэсуальных парушэнняў.

У Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава

15 чэрвеня ў Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава. Пра гэта распавёў адзін з сябраў ініцыятыўнай групы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства