viasna on patreon

Ганне Севярынец не працягнулі кантракт у гімназіі. Праз ідэалогію

2020 2020-06-12T09:32:18+0300 2020-06-12T09:33:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-hanna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Севярынец. Фота: Радыё Свабода.

Ганна Севярынец. Фота: Радыё Свабода.

Ганна Севярынец працуе ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Кажа, што дачыненьні з кіраўніцтвам заўсёды былі добрыя.

 «[Дырэктар] сказаў, што як настаўнік я маю права на думкі наконт сістэмы адукацыі, але я ня маю права як настаўнік крытыкаваць уладу, што наша задача — абслугоўваць ідэалогію, якая ёсць. І пакуль я не выказвалася на адрас першай асобы, то гэта разумелі, а цяпер не разумеюць».

Верш Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» быў апублікаваны на сайце Радыё Свабода 6 чэрвеня.

«Як дырэктар навучальнай установы я прымаю рашэнне, працягваць ці не працягваць кантракт, — адказаў Радыё Свабода дырэктар Смалявіцкай раённай гімназіі Дзяніс Дубаневіч на просьбу пракамэнтаваць сітуацыю з Ганнай Севярынец. — Больш нічога на гэты конт каментаваць ня буду».

5-гадовы працоўны кантракт Ганны Севярынец заканчваецца 17 жніўня.

«Я доўга думала, ці рабіць гэтую сітуацыю публічнай, — тлумачыць Ганна, чаму рашылася расказаць пра гэта. — Але пасьля я зразумела, што калі нічога не скажу і проста ў верасні перайду на іншую працу, то дзецям ці мала што скажуць — «звольнілася, знайшла лепшае». Толькі гэтая думка мяне насамрэч прымусіла выказацца, бо я разумею, што назад дарогі няма. На жаль, бо я б, вядома, да дзяцей вярнулася. Але я проста не хачу, каб дзеці думалі, што я іх «прамяняла на нешта».

Яна кажа, што пасля таго як людзі даведаліся пра яе звальненне, прапановы працы паступаюць. «Але для мяне тут галоўнае, каб дзеці разумелі, што я іх ня кінула», — тлумачыць Ганна Севярынец.

Ганна Севярынец — настаўніца, пісьменніца, даследніца, аўтарка некалькіх кніг з гісторыі беларускай літаратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства