viasna on patreon

Нешта пайшло не так: Суды ў Гомелі перанеслі на іншыя дні

2020 2020-06-11T08:54:30+0300 2020-06-11T08:54:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel_akciya_tikhanovskiy_07052020_10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі. Фота TUT.BY

Затрыманне прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі. Фота TUT.BY

Адладжаны судовы канвеер, скіраваны на пакаранне тых, хто падтрымліваў відэаблогера і заснавальніка Youtube-канала «Cтрана для жизни» Сяргея Ціханоўскага, нечакана даў збой у Гомелі.

Як піша “Народная Воля”, Суд Цэнтральнага раёна  Гомеля 10 чэрвеня перанёс на два тыдні пазней слуханне адміністрацыйнай справы супраць Алы Грэчкі, абвінавачанай ва ўдзеле 7 мая ў акцыі салідарнасці з відэаблогерам на плошчы Леніна. Ала – сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты.

«У адміністрацыйнай справе ўказаны двое сведкаў майго ўдзелу ў нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Таму я і заявіла хадайніцтва пра выклік іх у суд. Хадайніцтва задаволілі», – распавяла журналісту «Народнай Волі» Ала Грэчка.

Не адбыўся 10 чэрвеня і суд у дачыненні Віталя Смоліча за такую ж правіну. У мужчыны станоўчы тэст на каранавірус. Апроч таго, ён мае праблемы з сэрцам. Але і падчас лекавання Смоліча ў бальніцы, яму дасылалі з суда Цэнтральнага раёна SMS-паведамленні з патрабаваннем з’явіцца ў суд для разгляду адміністрацыйнай справы. Віталь цяпер далечваецца дома, але нікуды не ходзіць праз патрабаванне самаізаляцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства