viasna on patreon

Каля сталічнага ГУМа вечарам 5 чэрвеня затрымалі Арцёма Троіцкага

2020 2020-06-06T08:11:40+0300 2020-06-10T18:39:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/troicki-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абутак Арцёма Троіцкага.

Абутак Арцёма Троіцкага.

У Мінску, 5 чэрвеня, пасля завяршэння пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты быў затрыманы малады чалавек, які хацеў разгарнуць там плакат.

“Да хлопца, які спрабаваў седзячы каля ГУМа разгарнуць плакат адразу ж падыйшоў чалавек у цывільным і катэгарычна забараніў гэта рабіць“, – паведамляюць праваабаронцы.

Пазней сталі вядомыя акалічнасці затрымання і прозвішча юнака. Гэта Арцём Троіцкі.

Арцём Троіцкі з плакатам.
Ягор Троіцкі з плакатам.

Затрымалі Арцёма на станцыі метро. Калі ён набываў жэтон для паездкі, людзі ў цывільным адвялі яго ў дзяжурны пакой міліцыі, дзе звычайна даглядаюць рэчы. Адтуль ён не выйшаў.

Дапоўнена: у панядзелак, восьмага чэрвеня хлопца асудзілі на 23 базавыя велічыні штрафу (621 беларускі рубель) за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).

Дапоўнена: пазней высветлілася, што сапраўднае імя хлопца – Ягор Ляхоўскі.

Супольны пікет каля сталічнага ГУМа: як развіваюцца падзеі?

Супольны пікет альтэрнатыўных кандыдатаў па зборы подпісаў прайшоў 5 чэрвеня каля сталічнага ГУМа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства