«Дайце шанец выправіцца». Родныя асуджаных на смерць братоў Косцевых звярнуліся да Лукашэнкі Відэа
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Іллі Косцевых і пакінула прысуд абодвум без зменаў.
Родныя асуджаных звярнуліся да прэзідэнта с просьбай аб памілаванні, паведамляе Радыё Свабода.
Іллю Косцеву 21 год, ягонаму брату Станіславу 19. У студзені 2020 году калегія Магілёўскага абласнога суду прыгаварыла братоў Косцевых да смяротнага пакарання праз расстрэл. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы Наталлі Кастрыцы. Гэта адбылося ў красавіку 2019 году ў Чэрыкаве. Ілля і Станіслаў забілі Наталлю Кастрыцу і падпалілі яе дом, дзе знаходзілася цела забітай, каб, паводле следства, схаваць сляды злачынства.
Іх пакараюць смерцю, калі не памілуе Аляксандр Лукашэнка.
Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі за захаванне жыцця братам Косцевым