ЗАЯВА Удзельнікаў Форуму Праваабаронцаў з нагоды частых выпадкаў зьбіцьця актывістаў праваабарончых арганізацыяў
https://spring96.org/be/news/965
2004
2004-01-27T10:00:00+0200
2004-01-27T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мы, удзельнікі Форуму праваабаронцаў, выказваем абурэньне з нагоды зьбіцьця сябраў Грамадскага аб’яднаньня Беларускага Хельсінкскага Камітэту ў г.Белаазёрску, Брэсцкай вобласьці.
Мы выказваем маральную падтрымку і салідарнасьць Натальле Акаронка, Эльвіры Ткачэнка, Яўгену Акаронку ў іх дзейнасьці па абароне правоў чалавека.
Мы зьвяртаемся да праваахоўчых органаў з патрабаваньнем правесьці поўнае і аб’ектыўнае расьледваньне па факце зьбіцьця праваабаронцаў.
Таксама выклікаюць заклапочанасьць частыя факты зьбіцьця праваабаронцаў і бязьдзейснасьць праваахоўчых органаў па папярэджаньні дадзеных выпадкаў і пакараньні вінаватых асобаў.
Мінск, 24 студзеня 2004г.