viasna on patreon

Да завяршэння збору подпісаў пад петыцыяй за ўвядзенне карантыну ў школах застаецца тры дні

2020 2020-04-07T08:27:19+0300 2020-04-14T11:15:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karantyn-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Праваабаронцы "Вясны" ініцыявалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам аб увядзенні карантыну ў сярэдніх адукацыйных школах Беларусі. Зварот праз тры дні будзе накіраваны ў Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

“Мы, грамадзяне Рэспублікі, лічым неабходным увядзенне карантыну ў сярэдніх адукацыйных школах Рэспублікі Беларусь з магчымасцямі дыстанцыйнага навучання для вучняў да канца навучальнага году.
На дадзены момант эпідэмія каранавіруса ў Рэспубліцы Беларусь нясе пагрозы здароўю і жыццям нашых дзяцей, таму мы лічым за лепшае прытрымлівацца правілаў перасцярогі. Увядзенне карантыну з магчымасцямі дыстанцыйнага навучання для вучняў сярэдніх школаў дазволіць значна скараціць рызыкі распаўсюду вірусных захворванняў”, – гаворыцца ў тэксце петыцыі, размешчанай на пляцоўцы petitions.by.

Аўтары калектыўнага звароту перакананыя, што ўвядзенне дыстанцыйнага навучання скароціць нагрузку на настаўнікаў і дазволіць значна палепшыць якасць навучальнага працэсу, бо ў сітуацыі, калі частка вучняў наведвае школу, а частка знаходзіцца на дыстанцыйным навучанні, гэта значна абцяжарвае працу настаўнікаў.

З поўным тэкстам звароту можна азнаёміцца па спасылцы.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства