viasna on patreon

Шчучынская міліцыя выбачылася перад Мікалаем Салянікам

2020 2020-03-25T12:41:29+0300 2020-03-25T12:46:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salianik-syd-2018-11-26.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што ўпершыню ў яго "апазіцыйным жыцці" прадстаўнікі міліцыі склалі яму свае прабачэнні, піша "Гарадзенская Вясна".

Яшчэ 11 сакавіка Мікалая Саляніка на дарозе Гародня-Ліда спынілі супрацоўнікі ДАІ Шчучынскага раёну. Імі кіраваў капітан міліцыі Юрый Межва. Спынілі Саляніка зусім беспадстаўна і трымалі гадзіну часу для таго, каб актывіст не трапіў у Ліду на грамадска-палітычнае мерапрыемства.

24 сакавіка на паседжанні камісіі па разглядзе справы пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне з боку Мікалая Саляніка высветлілася, што ён нічога не парушаў. У выніку супрацоўнікі МУС папрасілі ў яго прабачэння.

Мікалай Салянік адзначае такі беспрэцэдэнтны выпадак і падкрэслівае, што такія прабачэнне складзены яму ўпершыню за ўвесь час яго грамадска-палітычнай дзейнасці. 


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства