viasna on patreon

Позва на Дзень Волі. Навошта міліцыі Барыс Хамайда?

2020 2020-03-24T08:23:45+0300 2020-03-24T08:39:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hamaida_67.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда. Фота "Віцебская вясна".

Барыс Хамайда. Фота "Віцебская вясна".

Віцебскі актывіст-ветэран Барыс Хамайда атрымаў позву з патрабаваннем з’явіцца ў аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёну Віцебска 25 сакавіка – на Дзень Волі. З яго збіраюцца спагнаць штраф у памеры 810 рублёў, прысуджаны за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага. Але штраф быў аплачаны яшчэ два тыдні таму…

Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", галоўны судовы выканаўца АПВ Першамайскага раёну Віцебску Макоўскі паведамляе ў позве на імя Барыса Хамайды, што супраць яго распачатае выканаўчае справаводзтва і ён мусіць з'явіцца у аддзел прымусовага выканання 25 сакавіка ў 10.00.

Патрабаванне – спагнанне сумы штрафу па адміністрацыйным правапарушэнні ў памеры 810 рублёў (30 базавых велічынь).

Барыса Хамайду аштрафавалі на 810 рублёў за пікет у дзень перапахавання Каліноўскага

Хамайда пацвердзіў сваё знаходжаньне ў цэнтры гораду 22 лістапада, але не пагадзіўся з тым, што парушыў тым самым закон. Патлумачыў, што плакат і сцяг былі неабходныя для таго, каб данесці да людзей мэту свайго ўчынку.

Барыс Хамайда лічыць, што гэтая позва – спроба дзяржавы стварыць яму перашкоды ў святкаванні Дня Волі. Ня больш за тое. Бо штраф у памеры 810 рублёў за пікет каля «сіняга дому» ў дзень перапахавання Кастуся Каліноўскага ён заплаціў яшчэ 11 сакавіка, і ніякага «прымусовага выканання» быць ня можа.

Год таму 25 сакавіка Барыс Хамайда ўзняў у цэнтры Віцебску сцяг гораду з выявай «Пагоні», а ў руках трымаў плакат з цытатай расейскага пісьменніка Івана Буніна: «Город (Витебск) древний и нерусский». Апазіцыянер быў затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства