viasna on patreon

Масавага святкавання Дня волі не будзе. Арганізатары адклікаюць заяўкі з-за каранавірусу

2020 2020-03-17T12:50:01+0300 2020-03-17T15:01:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dv-2019-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года.

Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года.

З-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі арганізатары святкавання Дня волі (БНР-102) адклікаюць заяўкі на яго правядзенне.

Так, як паведамляе “Новы час” са спасылкай на bchd.info, аргкамітэт БНР-102 у Мінску адклікаў заяўку на правядзенне мітынга-канцэрта, які планавалася правесці на Кастрычніцкай вуліцы. Падстава для такога рашэння – распаўсюд каронавірусу і немагчымасць праз гэта гарантаваць бяспеку ўдзельнікам мерапрыемства.

Не дачакаўшыся афіцыйнага адказу з Мінгарвыканкаму, арганізатары Дня Волі-2020 прынялі рашэнне спыніць арганізацыйную працу па падрыхтоўцы мерапрыемства. Яны просяць з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася. Таксама аргкамітэт паведаміў, што будзе вывучаць магчымасць правядзення мерапрыемства ў больш позні перыяд.

Па гэтай жа прычыне арганізатары святкавання Дня Волі ў Гродна таксама прынялі рашэнне адмяніць святочнае мерапрыемства, запланаванае ў Каложскім парку на 21 сакавіка. Па задумцы арганізатараў, там мусіў прайсці мітынг і канцэрт. Арганізатары лічаць, што няма сэнсу рызыкаваць здароўем людзей. Яны прапаноўваюць альтэрнатыўнае адзначэнне свята ў выглядзе больш дробных мерапрыемстваў: гарадскога квэста, ушанавання выдатных асобаў беларускай і гарадзенскай гісторыі і іншых мерапрыемстваў, пра якія стане ведама пазней.

Акрамя таго, з-за каранавіруса апазіцыйныя палітыкі да другога красавіка спыняюць паездкі па рэгіёнах у межах перадвыбарчых праймерыз.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства