viasna on patreon

Вярхоўны Суд адказаў, чаму Паліенка не змог трапіць на сваё пасяджэнне. Актывіст з гэтым не згодны

2020 2020-03-10T13:26:59+0300 2020-03-10T13:27:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-vs-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрый Паліенка атрымаў адказы на сваю скаргу аб тым, чаму ён не быў дапушчаны на разгляд сваёй апеляцыі ў Вярхоўным судзе. Аказалася, што актывіста прапусцілі, але ён "сам вырашыў адмовіцца ад удзелу ў судовым пасяджэнні".

Дзмітрый Паліенка ў Вярхоўным судзе..

Нагадаем, 14 лютага Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Мінскага гарадскога суда. Сам Паліенка ў пасяджэнні удзел не прыняў, бо супрацоўнікі аховы яго не прапусцілі з-за нашыўкі "Free Emelianov" на яго вопратцы.

З дапамогай юрыстаў грамадскай прыёмнай ПЦ "Вясна" Паліенка падаў скаргу ў Вярхоўны Суд, а таксама ў Дэпартамент аховы МУС па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў. Неўзабаве ён атрымаў адказы, у якіх гаворыцца, што няўдзел у сваім судовым паседжанні было жаданнем самога актывіста.

"Згодна з запісам камер відэаназірання ў пазначаны дзень пасля праходжання надгляду Вы былі прапушчаны паставым міліцыянтам у будынак Вярхоўнага Суда, затым заявілі аб адмове ад удзелу ў судовым пасяджэнні і пакінулі будынак суда", – пазначана ў адказе Вярхоўнага суда.

Дэпартамент аховы МУС адказаў, што парушэнняў у дзеяннях ахоўнікаў выяўлена не было, і таксама спаслаўся на відэазапіс, які дэманструе адсутнасць якіх-небудзь перашкод у дачыненні да актывіста: "Вы былі дапушчаныя ў будынак пасля правядзення надглядных мерапрыемстваў, дзе, у далейшым, перасоўваліся разам з сакратаром судовага паседжання".

Паліенка настойвае, што прайсці ў залу судовага паседжання ён не меў ніякай магчымасці.

«Мне казалі: ты не пройдзеш, калі яе не здымеш [нашыўку Free Emelianov – заўв.]. Я адмаўляўся яе здымаць, бо ў законе няма ніякага дрэс-кода. Яны ставілі ўмову: альбо я яе здымаю і праходжу, альбо не праходжу ў прынцыпе. Казалі таксама: ты можаш апрануць куртку і толькі тады ты пройдзеш. У выніку я сказаў, што не буду тут ўдзельнічаць», –распавёў актывіст.

Відэа-ролік гэтага інцыдэнту размясціў на сваім youtube-канале блогер Дзмітрый Казлоў:

Дзмітрый Паліенка мае намер абскардзіць адказы Вярхоўнага Суда і Дэпартамента аховы МУС, а таксама, у выпадку неабходнасці, падаць індывідуальны зварот у Камітэт ААН па правах чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства