viasna on patreon

Першы аб’яднаны праваабарончы Форум адбыўся пад Мінскам

2004 2004-01-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы аб’яднаны праваабарончы Форум адбыўся пад Менскам
Улады ледзь не сарвалі першы праваабарончы Форум у Беларусі. Адметнасьцю імпрэзы было тое, што ўпершыню сабраліся разам амаль усе, хто займаюцца абаронай правоў чалавека ў краіне. Тое, што ў апошні момант Раўбічы адмовілі арганізатарам у правядзеньні канфэрэнцыі, не перашкодзіла сабраць больш як сто чалавек з розных краінаў сьвету, якія цягам двох дзён абмяркоўвалі праблемы, што турбуюць усіх нас.
Генадзь Кесьнер

Больш за сто чалавек прыехалі на першы Форум праваабаронцаў, які адбыўся непадалёк сталіцы Беларусі. Арганізатарамі выступілі найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі – Праваабарончы цэнтар “Вясна”, Беларускі Гэльсінскі камітэт, Цэнтар па правах чалавека, Беларуская асацыяцыя журналістаў ды іншыя. Пра мэты канфэрэнцыі распавядае адзін з галоўных яе арганізатараў кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі.
А. Б.: - Сытуацыя з правамі чалавека, якая склалася сёньня ў Беларусі, вельмі няпростая. Арганізатарамі канфэрэнцыі выступаюць восем як зарэгістраваных, так і незарэгістраваных праваабарончых арганізацыяў. Тут і самае шырокае кола тых, хто працуюць у іншых недзяржаўных праваабарончых арганізацыях, і ня толькі. Гэта й журналісты, і проста людзі, якіх хвалюе праваабарончая тэматыка. Мы не змаглі запрасіць усіх, таму што, дзякуй Богу, у нас сёньня столькі людзей, якія цікавяцца гэтай тэматыкай, што запрасіць усіх проста немагчыма. Але насамрэч, гэта першы такі вельмі прадстаўнічы форум, і мы ставім перад сабою дзьве асноўныя задачы: ацаніць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і выпрацаваць рэкамэндацыі для праваабаронцаў Беларусі, а таксама ўраду краіны, для беларускіх людзей, бо гэтая пастаноўка пытаньня сёньня як ніколі важная.І трэцяе – гэта акцэнтуацыя праблематыкі для нашых замежных партнэраў, якія прыехалі да нас на форум, каб і мы маглі ім сказаць, што мы ад іх чакаем, што мы ад іх хочам.
Сама Канфэрэнцыя была пад пагрозаю зрыву: да апошняга моманту арганізатары ня ведалі, ці атрымаецца яе правесьці ў Коласаўскай сядзібе. Паводле словаў Алеся Бяляцкага, у Менску сёньня правесьці падобны форум увогуле немагчыма.
А. Б.: - Не была падтрыманая заяўка на правядзеньне канфэрэнцыі ў Раўбічах, а ў Менску – сытуацыя, зь якой сутыкнуліся ўсе больш-менш вялікія форумы. Няма памяшканьняў, і нават за грошы немагчыма штосьці арэндаваць, асабліва дзеля мерапрыемства на тэматыку, на якую сабраліся мы.
Нак думку кіраўніка “Вясны”, сёньня беларускія праваабаронцы могуць і павінныя аб’яднацца ў сваіх памкненьнях.
А. Б.: - Мы павінныя аб’яднацца ў дзеяньні. Мы выпрацоўваем агульныя пазыцыі, агульныя акцыі, і на гэтым форуме беларускія праваабаронцы вызначылі агульныя пазыцыі, што да праблемаў у нашым грамадзтве.
У працы праваабарончага Форуму ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу, акрэдытаваныя ў Беларусі, сябры праваабарончых арганізацыяў Вялікай Брытаніі, Польшчы, Расеі, Чэхіі, Малдовы, Украіны. Таксама прысутнічалі чальцы дэпутацкае групы “Рэспубліка” Палаты прадстаўнікоў.
ЯК ПРАЦАВАЦЬ, КАЛІ НЕЛЬГА ПРАЦАВАЦЬ
Сёньня пад Менскам пачала працу міжнародная канфэрэнцыя праваабаронцаў. На ёй прысутнічаюць каля 140 прадстаўнікоў беларускіх праваабарончых, ды іншых грамадскіх арганізацыяў, а таксама госьці з блізкага й далёкага замежжа ды журналісты. Зразумела, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канфэрэнцыі апынуўся таксама й крызыс, выкліканы апошнім рашэньнем расейскіх кампаніяў спыніць пастаўкі газу ў Беларусь.
З форуму перадае наш карэспандэнт
Генадзь Кесьнер

Арганізатарамі форуму выступілі праваабарончы форум “Вясна”, Таварыства беларускай мовы, “Прававая дапамога насельніцтву”, Беларускі Гэльсінскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Цэнтар правоў чалавека, ды іншыя. На форуме абмяркоўваецца сёньняшні стан з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама праблемы дзейнасьці беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў у сёньняшніх умовах. Удзельнікі форуму адзначаюць, што працаваць у апошнія гады стала практычна немагчыма. Некаторыя праваабарончыя арганізацыі ўжо зьліквідаваныя – як то праваабарончы цэнтар “Вясна”, незалежнае Таварыства прававых дасьледваньняў і “Прававая ініцыятыва”. Удзельнікі форуму зьбіраюцца вызначыць тактыку свёй дзейнасьці на бліжэйшыя месяцы.
На форуме прыстунічаюць таксама дэпутаты нацыянальнага сходу з групы “Рэспубліка”. Кіраўнік групы Сяргей Скрабец адзначыў, што працаваць становіцца ўсё цяжэй ня толькі праваабаронцам, але й дэпутатам. Дарэчы, Сяргей Скрабец разам зь іншымі дэпутатамі групы “Рэспубліка” толькі што вярнуліся з Прагі, дзе сустракаліся з парлямэнтарамі Чэхіі , а таксама прэмьер-міністрам і міністрам замежных справаў Чэскай рэспублікі.
Што тычыцца газавага крызысу, які распачаўся ў Беларусі, дык Сяргей Скрабец у інтэрвію RR выказаў меркаваньне, у прыватнасьці, што бліжэйшым часам можа быць распушчаны парлямэнт і нават уведзенае надзвычайнае становішча ў краіне, пра што апошнім часам ходзяць чуткі ў адміністрацыі прэзыдэнта, а таксама ў папрлямэнцкіх калідорах.
МЕНСК НАВЕДАЎ ПРАВААБАРОНЦА СЯРГЕЙ КАВАЛЁЎ

Паводле вядомага расейскага праваабаронцы Сяргея Кавалёва, выбухі жылых дамоў у Маскве і зьнікненьні лідэраў апазыцыі ў Беларусі — зьявы аднаго парадку: яны на сумленьні тых кіраўнікоў, якія імкнуцца любой цаной захаваць сваю ўладу. Інтэрвію зь Сяргеем Кавалёвым.

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Былы дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Кавалёў прыехаў у Менск на праваабарончы форум як прыватная асоба, хаця ён пэўны час яшчэ застанецца кіраўніком адмысловай камісіі ПАРЭ ў справах палітычных зьнікненьняў у Беларусі. Сяргей Кавалёў нагадаў журналістам, што гэта беларускія ўлады адмовіліся прымаць яго ў Беларусі ў якасьці кіраўніка камісіі, і таму ён мусіць выступаць толькі як прыватная асоба.

Сяргей Кавалёў паведаміў, што склаў сьпіс пытаньняў да прадстаўнікоў беларускіх уладаў адносна справаў зьніклых, і ў тым ліку гэтымі пытаньнямі кіраваўся адмысловы дакладчык ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс падчас свайго візыту ў Менск восеньню мінулага году. З высновамі мэмарандуму Хрыстаса Пургурыдэса Сяргей Кавалёў цалкам згодны. Гэтак ён адказаў на маё пытаньне, ці лічыць ён, што беларускія ўлады датычныя да зьнікненьняў Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага:

(Кавалёў: ) “Тое, што беларускія ўлады да гэтага датычныя, — відавочна, прычым датычныя ў вялікай ступені”.

Пры гэтым Сяргей Кавалёў заўважыў, што немагчыма разьдзяліць беларускія ўлады і Аляксандра Лукашэнку, хаця наўпрост не абвінаваціў кіраўніка беларускай дзяржавы ў зьнішчэньні апанэнтаў. Аднак праваабаронца заклікаў зьвярнуць увагу на палітычныя наступствы зьнікненьняў лідэраў апазыцыі ў Беларусі. Дзеля гэтага ён параўнаў зьнікненьні з выбухамі дамоў у Маскве і Валгадонску напярэдадні другой чачэнскай вайны.

(Кавалёў: ) “Выбухі маскоўскіх дамоў — гэта просты электаральны фактар, магчыма, самы моцны. Яны прывялі да таго, што расейскае грамадзтва вітала другую чачэнскую вайну, якала спрычынілася да абраньня прэзыдэнтам Расеі Ўладзімера Пуціна. Прыкладна тое самае і ў Беларусі. Забіў Ганчара і Захаранку Аляксандар Лукашэнка ці не Аляксандар Лукашэнка — але карысьць ад гэтага была Лукашэнку. Праўда?”

Ці справядліва гэтак жорстка фармуляваць падазрэньні да абраных кіраўнікоў? Праваабаронца Сяргей Кавалёў мяркуе, што гэта ня толькі права, але і абавязак разьвітага грамадзтва — падазраваць улады і патрабаваць справаздачы. Паводле Сяргей Кавалёва, улада мусіць вітаць такую падазронасьць людзей, бо пры разьвітым грамадзтве дэмакратычнай уладзе лягчэй выконваць свае кіраўнічыя функцыі.

(Кавалёў: ) “І ва ўлады ёсьць толькі адна магчымасьць зьняць гэтыя падазрэньні — гэта поўная адкрытасьць расьсьледаваньня. Вы нас падазраяце ў гэтым і гэтым, а вось вам дакумэнты, вось што мы рабілі, каб знайсьці выкрадальнікаў і забойцаў. Ці як у расейскім варыянце — арганізатараў выбухаў. Вось генэрал Лапацік наўпрост абвінавачвае Віктара Шэймана ў выкраданьнях — вось вам допыт Віктара Шэймана. Але чаму яго дагэтуль не дапыталі? Чаму ўвогуле пасьля гэтых абвінавачаньняў ён стаў генэральным пракурорам і цяперз сам жа кіруе расьсьледаваньнем? Чаму зьнялі з пасадаў былога генэральнага пракурора Бажэлку, старшыню КГБ Мацкевіча? Чым патлумачыць гэтыя кадравыя зьмены?” — пытаецца Сяргей Кавалёў.

Праваабаронца плянаваў асабіста атрымаць адказы на падобныя пытаньні, але яму не далі такой магчымасьці. Паводле яго, не былі шчырыя прадстаўнікі ўладаў Беларусі і з намесьнікам Кавалёва ў камісіі ПАРЭ спадаром Пургурыдэсам, і таму падставы падазраваць беларускія ўлады ў датычнасьці да зьнікненьняў павялічыліся.

(Кавалёў: ) “Калі ўлады хаваюць канцы ў ваду — значыць, ёсьць што хаваць”.

У АДНЫМ З ДАМОЎ АДПАЧЫНКУ ПАД МЕНСКАМ ПАЧАЎ ПРАЦУ ФОРУМ ПРАВААБАРОНЦАЎ

Яго ўдзельнікі два дні абмяркоўваюць сытуацыю ў справе правоў чалавека ў Беларусі, пасьля чаго маюць зацьвердзіць адмысловыя рэкамэндацыі для праваабаронцаў, беларускіх уладаў і міжнароднай супольнасьці.

Альгерд Невяроўскі, Менск

Арганізатарамі форуму праваабаронцаў выступілі цэнтар “Вясна”, Гельсынскі камітэт, Прававая дапамога насельніцтву, Беларуская асацыяцыя журналістаў, ТБМ ды іншыя грамадзкія арганізацыі. У ім удзельнічаюць 112 чалавек зь Беларусі, 45 праваабаронцаў з Францыі, Галяндыі, Швэцыі, Чэхіі, Польшчы, Літвы, Украіны, Малдовы й Расеі, прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў і дыпляматычнага корпусу. Кіраўнік цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі так патлумачыў мэты форуму:

(Бяляцкі: ) “Мэта — абмеркаваць сытуацыю з правамі чалавека на сёньняшні дзень. Гэта першы такі праваабарончы форум у Беларусі, на якім мы хочам абмеркаваць сытуацыю і паспрабаваць вырашыць, што ж нам рабіць далей”.

Кіраўнік цэнтру “Вясна” лічыць сытуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі вельмі складанай. Улады ліквідоўваюць грамадзкія арганізацыі, ціснуць на недзяржаўныя СМІ і г.д. Таму ўдзельнікі форуму зьбіраюцца выпрацаваць рэкамэндацыі для праваабаронцаў, міжнароднай супольнасьці й уладаў, якія чынам нармалізаваць адносіны паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю.

Старшыня БХК Тацяна Процька лічыць, што ў цяперашніх умовах праваабаронцам патрэбная кансалідацыя:

(Процька: ) “Праваабаронцы ў нашай краіне сёньня зазнаюць вялікі ціск. Нас — фактычна як у савецкі час — робяць ворагамі народу, дысыдэнтамі. Таму мы будзем вырашаць пытаньне аб’яднаньня, узаемнай дапамогі й абароны. Ніводная краіна, што не захоўвае правоў чалавека, ня мае ў новым чалавецтве права на існаваньне”.

Фактычна такія ж думкі выказаў у сваёй прамове вядомы расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў. А вось як ацаніў адносіны беларускіх уладаў з грамадзянскай супольнасьцю прадстаўнік Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Філіп Кальфаян:

(Кальфаян: ) “Шчыра кажучы, тры гады таму мы нават не падазравалі, што тэндэнцыя нарастаньня рэпрэсіяў у Беларусі будзе такая моцная. Аляксандар Лукашэнка так лёгка выйграў другія выбары. І замест каб выкарыстаць гэты момант для палітычнай стабілізацыі ў краіне, прэзыдэнцкая адміністрацыя толькі ўзмацніла ціск і спрабуе канчаткова зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць”.

Прадстаўнікі міжнароднх правабарончых арганізацыяў выказвалі сваю салідарнасьць зь беларускімі калегамі. А супрацоўніца міжнароднага сакратарыяту “Amnesty International” Наталі Ласэкут сказала, што яе арганізацыя цяпер робіць усё, каб Камітэт у справе правоў чалавека ААН прыняў сёлета, як і летась, рэзалюцыю з нагоды парушэньня ў Беларусі правоў чалавека. Спадарыня Ласэкут спадзяецца, што гэта рэзалюцыя падштурхне беларускія ўлады да нармалізацыі сытуацыі ў галіне правоў чалавека.

Правозащитник Сергей Ковалев убежден в причастности белорусских властей к политическим исчезновениям
[24:01:2004 13:21]
По словам известного российского правозащитника Сергея Ковалева, взрывы жилых домов в Москве и исчезновения лидеров белорусской оппозиции в Минске - явления одного порядка. Они на совести тех руководителей, которые стремятся любой ценой сохранить свою власть. Об этом С.Ковалев заявил в интервью Белорусской службе Радио Свобода, будучи в Минске в конце этой недели.

Бывший депутат российской Госдумы Сергей Ковалев приехал в Минск на правозащитный форум как частное лицо, хотя некоторое время он еще остается руководителем специальной комиссии ПАСЕ по делам о политических исчезновениях в Беларуси. С.Ковалев напомнил журналистам, что белорусские власти отказались принимать его в стране как руководителя комиссии, и потому он выступает лишь от своего имени.
С.Ковалев сообщил, что составил список вопросов к представителям белорусских властей по делам исчезнувших, и этими вопросами в том числе руководствовался спецдокладчик ПАСЕ Христос Пургуридес во время своего визита в Минск осенью прошлого года. С выводами, сделанными в меморандуме Пургуридеса, Ковалев полностью согласен. Для него очевидно, что белорусские власти в большой степени причастны к исчезновениям Захаренко, Гончара, Красовского и Завадского. При этом он заметил, что невозможно отделить белорусские власти от Александра Лукашенко, хотя прямо и не обвинил президента страны в уничтожении оппонентов. Однако правозащитник обратил внимание на политические последствия исчезновения лидеров оппозиции в Беларуси, сравнив их с взрывами домов в Москве и Волгодонске накануне второй чеченской войны. По его словам, взрывы стали электоральным фактором, приведшим к тому, что общество приветствовало войну, которая сыграла роль в избрании Путина президентом России. В Беларуси Лукашенко или не Лукашенко убил Гончара и Захаренко, но было это на пользу именно Лукашенко, провел параллель С.Ковалев.
ПО его мнению, в развитом обществе обязательно нужно так жестко формулировать подозрения и требовать отчета от властей. ?#152; власть должна только приветствовать такую подозрительность, поскольку при развитом обществе демократической власти легче выполнять свои руководящие функции. Власть же может снять подозрения только одним способом – сделав расследование полностью открытым.
В Беларуси, разумеется, все происходит с точностью до наоборот.
БДГ
Под Минском проходит форум правозащитников
[24:01:2004 13:22]
В течение двух дней участники форума, начавшегося 23 января, обсуждают в одном из домов отдыха под Минском ситуацию с соблюдением прав человека в Беларуси. Предполагается принять специальные рекомендации для правозащитников, белорусских властей и международного сообщества, сообщает Белорусская службы Радио Свобода.

Организаторами форума правозащитников выступили центр "Весна", Хельсинкский комитет, Правовая помощь населению, Белорусская ассоциация журналистов, Таварыства беларускай мовы и другие общественные организации. В нем участвуют 112 человек из Беларуси, 45 правозащитников из Франции, Голландии, Швеции, Чехии, Польши, Литвы, Украины, Молдовы и России, представители международных правозащитных организаций и дипломатического корпуса.
По словам руководителя центра "Весна" Алеся Беляцкого, цель форума, первого такого рода в Беларуси, заключается в том, чтобы обсудить ситуацию с правами человека на сегодняшний день и решить, что делать дальше. Сам он считает ситуацию крайне сложной – власти ликвидируют общественные организации, давят на негосударственные СМ?#152;. Упомянутые рекомендации должны способствовать нормализации отношений между государством и гражданским обществом.
Председатель Белорусского Хельсинкского комитета Татьяна Протько полагает, что в нынешних условиях давления со стороны властей правозащитникам необходимо консолидироваться. ?#152;х, как и в советские времена, делают врагами народа, диссидентами, и потому необходимо сплочение и взаимная поддержка.
Представители международных организаций вынуждены были признать, что не ожидали столь сильного нарастания репрессий в Беларуси. При том, что А.Лукашенко довольно легко выиграл на выборах 2001 года, вместо того, чтобы использовать этот момент для политической стабилизации в стране, администрация лишь усилила давление и пытается окончательно уничтожить гражданское сообщество в стране. Про словам представителя международного секретариата Amnesty International Натали Ласекут, организация сейчас делает все возможное, чтобы Комитет по правам человека ООН в этом году, как и в прошлом, принял резолюцию о нарушениях прав человека в Беларуси. Возможно, это подтолкнет белорусские власти к нормализации ситуации, надеется г-жа Ласекут.
БДГ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства