Уводны курс па правах чалавека бярэ накірунак на Магілёў
https://spring96.org/be/news/95984
2020
2020-02-13T09:02:18+0300
2020-02-13T09:02:18+0300
2020-02-13T09:02:18+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/uvodny-kurs-02.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская Праваабарончая школа вязе 15 лютага ў Магілёў цэлы курс па правах чалавека, пасля азнаямлення з якім нават вельмі далёкі ад гэтай тэмы чалавек зможа зразумець, што гэта такое і як правы чалавека дапамагаюць у жыцці.
Кваліфікаваныя трэнеры на працягу некалькіх гадзін вельмі даступна і проста раскажуць аб тым:
- што такое правы чалавека;
- чаму гэтая тэма тычыцца кожнага/кожную з нас;
- якім чынам можна абараняць свае правы.
Удзел у курсе бясплатны, варта толькі толькі зарэгістравацца – хоба.
Заняткі пройдуць ў грамадскім цэнтры «Кола» (зав.Чкалава, 16). Пачатак – а 11:30.
Па ўсіх пытаннях лепш пісаць на belschool@gmail.com.
Вас чакае вельмі карысная субота!