viasna on patreon

За акцыю супраць «паглыбленай інтэграцыі» Кастусёва пакаралі штрафам у 810 рублёў

2020 2020-02-10T16:39:18+0300 2020-02-10T16:39:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryhor-kastusiou-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

10 лютага суд Шклоўскага раёну разгледзеў справу лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

За ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» у Мінску летась 20 снежня суддзя Сьвятлана Баранцава пакарала палітыка штрафам у памеры 810 рублёў, паведамляе "Радыё Свабода".

Як удакладніў Рыгор Кастусёў, працэс пачаўся яшчэ ў мінулым годзе 28 снежня, але некалькі разоў пераносіўся праз адсутнасць сведкаў. Партыйны функцыянер спадзяваўся, што, як і ў выпадку з Вячаславам Сіўчыкам, справа будзе спыненая за тэрмінам даўнасці правапарушэння.

Аднак гэтым разам была наладжаная скайп-сувязь з Мінскам. Міліцыянты-сведкі пацвердзілі, што бачылі абвінавачанага падчас несанкцыянаванай акцыі, удзельнікі якой былі папярэджаныя пра яе незаконнасць. Вырак суду — 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства