viasna on patreon

Расейскія праваабаронцы – пра сітуацыю з палітвязнямі ў Расіі Аўдыё

2020 2020-01-24T16:20:37+0300 2020-01-28T14:41:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fursau_i_filipava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінск з візітам прыехалі расейскія праваабаронцы — Паліна Філіпава і Міхаіл Тумасаў, якія з'яўляюцца членамі праўлення Грамадзянскага форуму ЕС — Расія. Таксама Паліна працуе ў Сахараўскім цэнтры ў Маскве, а Міхаіл прадстаўляе Расійскую ЛГБТ-сетку.

fursau_i_filipava.jpg
Міхаіл Фурсаў і Паліна Філіпава: spring96.org.

Праваабаронцы ПЦ "Вясна" распыталі расійскіх калег аб сітуацыі з палітвязнямі ў Расіі: якія агульныя тэндэнцыі і як можна стаць палітвязьнем у гэтай краіне? Як аказалася, гэтае пытанне з'яўляецца няпростым і для саміх расійскіх праваабаронцаў:

"Мы самі не ведаем, як можна стаць палітвязьнем у Расіі, — распавяла Паліна Філіпава. — Бо ёсць маса "магчымасцяў" і варыянтаў: можна быць сведкам Іеговы, можна належыць да якіх-небудзь сацыяльных груп, можна выйсці на прабежку перад мітынгам ... Апошні выпадак — гэта маскоўскія пратэсты гэтага лета, калі затрымлівалі не толькі тых, хто прымаў удзел у дэманстрацыях, але і тых, хто проста, напрыклад, чакаў каля метро".

Міхаіл Тумасаў згодны з Палінай:

"Няма дакладнага разумення, як вызначыць, што ёсць палітвязень і якім чынам ім можна стаць. Бо на дадзены момант расейскі ўрад [з'яўляецца] рэакцыйным; ніякай выразнай стратэгіі, як мне здаецца, няма і яны выбіраюць ахвяр па нейкім ўласным алгарытму".

Праваабаронцы ўсё ж паспрабавалі зразумець, як узнікае і дзейнічае такі алгарытм. Магчыма, справа ў тым, што ў кожным рэгіёне ёсць свае "планы па пошуку экстрэмістаў", але і самі рэгіёны — розныя.

 "Вядома, тым [супрацоўнікам], якія працуюць у Крыме, — прасцей: у іх ёсць крымскія татары, — кажа Паліна Філіпава. — Але ў іншых рэгіёнах значна складаней, і таму ім даводзіцца "задавольвацца" якімі-небудзь абразнікамі пачуццяў вернікаў або распальнікамі варожасці, якіх проста сядзіць і шукае аператыўнік ў "ВКонтакте". [Ён шукае тых], хто посціць не зусім карэктныя мемы".

Спісы палітвязняў вядзе і рэгулярна абнаўляе "Мемориал" (Міжнароднае гісторыка-асветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае таварыства). І на жаль іх памеры не змяншаюцца.

Цалкам размову Паліны Філіпавай і Міхаіла Тумасава з журналісткай ПЦ "Вясна" слухайце ў аўдыё-фармаце:


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства