Віцебскага блогера Аляксандра Дуброўскіх асудзілі на 15 сутак
Віцяблянін Аляксандр Дуброўскіх знаходзіцца зараз у ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе адбывае 15 сутак арышту. Пра гэта паведаміў «Віцебскай вясне» праваабаронца Павал Левінаў, спаслаўшыся на інфармацыю, якую атрымаў у судзе і віцебскім ІЧУ.
Нагадаем, 14 студзеня суддзя суду Кастрычніцкага раёну Ільля Белавус аштрафаваў Аляксандра Дуброўскіх на 30 базавых велічынь за ўдзел у мінскіх акцыях супраць інтэграцыі.
Паводле Паўла Левінава, пазней Дуброўскіх прыйшоў да суддзі Белавуса, каб забраць копію пастановы, але быў затрыманы і асуджаны ўжо судом Віцебскага раёну на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Што здарылася ў кабінеце суддзі і паводле якога артыкулу асудзілі Дуброўскіх, пакуль невядома. Але ў ізалятары часовага ўтрымання праваабаронцу паведамілі, што Дуброўскіх «сядзіць за хуліганку» і будзе вызвалены 1 лютага.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96