viasna on patreon

Вебінар па свабодзе мірных сходаў ад Валанцёрскай службы "Вясны"

2020 2020-01-20T15:40:41+0300 2020-01-20T16:11:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vebinar_svaboda_shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да вебінару па свабодзе мірных сходаў, які пройдзе 26 студзеня ў 12 гадзін.

Актывісткі і актывісты Службы назіраюць за мірнымі сходамі ў Беларусі і за мяжой з 2012 года. 

Назіранне за мірнымі сходамі з'яўляецца важнай часткай грамадскага кантролю, падчас якога людзі сочаць за дзеяннямі ўладаў і дапамагаюць паляпшаць практыкі.

"Мы пішам рэкамендацыі для ўсіх бакоў: арганізатараў, удзельнікаў і ўдзельніц, міліцыі, хуткай дапамогі, судоў і нават парламенту. На вебінары разбярэмся, ці выконваюць яны іх", – кажуць арганізатары. 

Для каго гэты вебінар?

Хочаш далучыцца да назірання? Назіраў ці назірала раней і цікава ўзгадаць? Часам бачыш нас на акцыях і хочаш даведацца падрабязней, чым мы займаемся? Цікавішся правамі чалавека?

Тады гэты вебінар для цябе!

26 студзеня 2019 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў закон "Аб масавых мерапрыемствах", якія ўвялі паведамляльны прынцып правядзення акцый ў вызначаных месцах. І адразу ж Савет міністраў прыняў "прайс-ліст" на паслугі міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мірных сходаў.

"Несвабода мірных сходаў заўсёды выклікае крытыку з боку беларускіх праваабаронцаў і міжнароднай супольнасці. Мы сустрэнімся анлайн праз год дзеяння новай рэдакцыі закона і паглядзім, што змянілася!" – падкрэсліваюць у Валанцёрскай службе.

А хто "гаварашчая галава"?

Спікеркай вебінару выступіць праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч, якая назірае за мірнымі сходамі з 2015 года. Таксама яна з'яўляецца аўтаркай шматлікіх справаздач, сааўтаркай аналітычных аглядаў па свабодзе сходаў, займаецца адвакацыяй свабоды сходаў на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Што трэба, каб глядзець вебінар? 

Толькі інтэрнет і нейкая прылада: ноўтбук ці камп'ютар, планшэт, тэлефон.
Запоўні форму, каб трапіць на вебінар па назіранню за мірнымі сходамі, і атрымай спасылку для прагляду на электронную пошту.

Па ўсіх пытаннях можна пісаць на адрас – help@spring96.org 

Арганізатары абяцаюць даслаць запіс вебінару, калі не атрымаецца прысутнічаць анлайн.

Пяць пунктаў пра тое, чаму змены ў закон аб масавых мерапрыемствах нічога не мяняюць

Чаму прапанаваныя змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” на практыцы мала чаго зменяць для грамадзянскай супольнасці, тлумачыць юрыст Праваабрончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства