viasna on patreon

Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу незалежных журналістаў

2020 2020-01-08T16:48:00+0300 2020-01-08T16:51:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shabunia_i_lupach.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Шабуня і Зміцер Лупач. Фота: "Віцебская Вясна".

Алена Шабуня і Зміцер Лупач. Фота: "Віцебская Вясна".

У Віцебскім абласным судзе 8 студзеня незалежныя журналісты Зміцер Лупач і Алена Шабуня спрабавалі абскардзіць рашэньне суду Віцебскага раёну ад 12 сьнежня, паводле якога яны былі прызнаныя вінаватымі ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ) і аштрафаваныя. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Журналістаў аштрафавалі за тое, што 15 лістапада 2019 году яны, «ня маючы акрэдытацыі, узялі інтэрв'ю ў жыхароў вёскі Шэвіна Віцебскага раёну, а затым размясцілі яго на сайце тэлеканалу «Белсат». Сваімі дзеяннямі яны, нібыта, парушылі патрабаваньні арт. 35 Закону аб СМІ. З пастановай суду абвінавачаныя не пагадзіліся, бо, на іх погляд, пры разглядзе справы былі парушаныя міжнароднае і нацыянальнае заканадаўствы.

Выступаючы ў абласным судзе, Зміцер Лупач і Алена Шабуня зазначылі, што райсуд прымаў рашэнне насуперак міжнародным абавязкам, узятым на сябе Рэспублікай Беларусь. Журналісты звярнулі ўвагу на тое, што накладанне штрафу за выраб інфармацыйнай прадукцыі ёсць ухіленнем РБ ад выканання ўзятых на сябе абавязкаў. Прасілі адмяніць пастанову суду Віцебскага раёну.

Судзя Святлана Іванова выслухала журналістаў, запытала ў іх аб наяўнасці акрэдытацыі і пастанавіла пакінуць рашэнне суду Віцебскага раёну бяз зменаў, а скаргу журналістаў – без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства