viasna on patreon

У Гародні асудзілі Мікалая Саляніка за арганізацыю "Жывога ланцугу" Дапоўнена

2019 2019-12-23T15:49:55+0300 2019-12-23T17:25:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salianik_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Мікалаем Салянікам 23 снежня. Фота "Гарадзенскай Вясны"

Суд над Мікалаем Салянікам 23 снежня. Фота "Гарадзенскай Вясны"

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Народнай грамады” Мікалая Саляніка.

На яго было складзена два пратаколы: па ч.3. арт. 23.34 КаАП - за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі за незалежнасць “Жывы ланцуг”, якая прайшла ў Гародні 15 снежня, і па ч.2 арт. 23.34 – за заклік да ўдзелу ў ім (у якасці арганізатара).

Каля 15 чалавек прыйшлі падтрымаць Саляніка ў судзе. Сам актывіст узяў з сабой Канстытуцыю і кодэксы. 

Мікалай Салянік каля суда 23  снежня
Мікалай Салянік каля суда 23 снежня. Фота "Гарадзенскай Вясны"

Справу разглядала суддзя Алена Тоўсцік-Самойла. У якасці сведкаў выкліканы міліцыянты Генадзь Кейзер, Станіслаў Шутовіч і Кутнікаў.

Салянік заявіў адвод суддзі на той падставе, што суддзі, па яго меркаванні, прызначаны нелегітымным прэзідэнтам. Пасля перапынку Тоўсцік-Самойла адхіліла хадайніцтва і працэс працягнуўся.

Падчас свайго выступу Мікалай Салянік адзначыў, што не лічыць сябе вінаватым і сваё затрыманне назваў незаконным.

Затым выступіш сведка Шутовіч. Менавіта ён пабачыў у інтэрнэце заклік да ўдзелу ў акцыі 15 снежня. Пасля яго – Кейзер, які пацвердзіў удзел Саляніка ў акцыі. Трэці сведка-міліцыянт бачыў Саляніка на мосце падчас акцыі.

Суддзя абвясціла перапынак для прыняцця рашэння па справе. У выніку яна агучыла рашэнне: 45 базавых велічынь штрафу (па ч. 2 - 22 базавыя, ч. 3 - 23), ці 1147,5 рублёў.

Пасля зачытвання пастановы Салянік заявіў, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь не дзейнічае, і разарваў асобнік Канстытуцыі. 

Фота
Фота "Гарадзенскай Вясны"


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства