viasna on patreon

Уладзімір Някляеў: “Мы так звыклі да жыцця ў лукашэнкавай вар’ятні”

2019 2019-12-19T15:29:16+0300 2019-12-19T15:31:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niaklaeu-sciag-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў.

Уладзімір Някляеў.

Паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Некляеў атрымаў копію пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні па ч.1 арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Вось што ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

“Напярэдадні 9-й гадавіны Плошчы-2010 прыйшло “пісьмо шчасця” з міліцыі ад палкоўніка С. Каліннікава... Ён напісаў, што 8 снежня на Кастрычніцкай плошчы я трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг і выгукваў “Жыве Беларусь”! І што дзіўна: я прачытаў гэтае пісьмо, зусім не здзівіўшыся. Як нешта звычайнае, чаго ў нашай краіне ўжо як бы і не можа не быць... Мы так звыклі да жыцця ў лукашэнкавай вар’ятні, што часам нават не заўважаем, у якім перакручаным свеце жывём. Ты купляеш квіток на самалёт, прылятаеш са Швецыі, каб быць у дзень, калі разглядаецца дакумент, паводле якога можа не стаць Беларусі, каб адстойваць яе незалежнасць, а цябе за гэта яшчэ й штрафуюць. Ці на суткі садзяць... Вы задумваліся, што ў краіне адбываецца, якой уладзе вы служыце, таварыш палкоўнік?..Ці пагоны задумацца не дазваляюць?...”

Уладзімір Някляеў – 38-мы удзельнік акцыі на Кастрычніцкай плошчы, на якога складзены пратакол правапарушэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства