viasna on patreon

Судовы працэс па ліквідацыі грамадскага аб’яднаньня “Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў” перанесены на 28 студзеня

2004 2004-01-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Прэс-служба Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацяў
20 студзеня судзьдзя Мінскага гарадзкога суда Аксана Будоўская перанесла разгляд справы аб ліквідацыі ГА “Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў” на 28 студзеня. Падставай стала скарга аб’яднаньня на Ўпраўленьне юстыцыі. Працэс ліквідацыі будзе працягнуты пасьля разгляду скаргі.

Супраць такога разьвіцьця працэсу пратэставаў прадстаўнік ісца, спецыяліст упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму сп. Шчарбовіч. На яго думку, “Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў” наўмысна зацягвае час. Старшыня праўленьня ГА “Незалежнае таварыства прававых дасьледаваньняў Алена Танкачова думае інакш: “Нягледзячы ні на што, мы будзем прымаць усе магчымыя прававыя мэтады, каб супрацьстаяць гэтай несур’ёзнай і непрыемнай сытуацыі. І мы зробім усё, каб паказаць абсурднасьць таго, якім чынам збудаваная ўся гэта сыстэма”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства