Экс-кандыдатку ў дэпутаты судзяць за заклік на мітынг
https://spring96.org/be/news/95440
2019
2019-12-11T08:09:04+0300
2019-12-11T08:09:04+0300
2019-12-11T08:09:04+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jushkevich_aksana1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 11 снежня разглядае адміністрацыйную справу экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксаны Юшкевіч.
На актывістку быў складзены пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Напярэдадні правядзення 15 лістапада мітынгу былая кандыдатка распаўсюдзіла відэазварот з заклікам да людзей прыняць удзел у "Сустрэчы свабодных людзей".
Разгляд адміністрацыйнай справы пачаўся яшчэ 4 снежня, аднак паколькі Юшкевіч і адзін са сведкаў не з'явіліся на судовае паседжанне, суддзя Андрэй Рудэнка прыняў рашэнне аб пераносе разгляду справы на 9.15 11 снежня.