Судзяць берасцейцаў: Сліжу – штраф у памеры 45 базавых

2019 2019-12-10T15:56:05+0300 2019-12-10T15:56:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slish-2019-12-10-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Шарэнда і Андрэй Сліж.

Андрэй Шарэнда і Андрэй Сліж.

Суд Ленінскага раёна Берасця 10 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу Андрэя Сліжа.

На актывіста  за удзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі быў складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП.

Андрэй Сліж падаў агучаныя раней хадайніцтвы ў пісьмовай форме і заявіў адвод суддзе Дзмітрыю Шурыну.

Хадайніцтва адхіляецца. На знак пратэсту Сліж пакідае зал суда, разам з ім зышлі амаль усё прысутныя. Яны не бачаць перад сабой суд і не жадаюць на ім прысутнічаць.

У якасці сведкі выступае супрацоўнік міліцыі Сяргей Маслаў.

25 кастрычніка ён у цывільнай форме сачыў за праванарушальнікамі побач з кінатэатрам Беларусь. Там былі сцягі, раздаваліся ўлёткі антыўрадавай скіраванасці.

Сліж толькі раздаваў улёткі.

У матэрыялах справы далучаная улётка “Стоп завод АКБ”.

Выносіцца пастанова – прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 45 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства