Аляксандр Зянкоў: “Мяне трошкі затрымалі” Дапоўнена
https://spring96.org/be/news/95426
2019
2019-12-10T15:15:20+0300
2019-12-10T15:15:20+0300
2019-12-10T16:24:56+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ziankou-2019.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Менску на плошчы Якуба Коласа супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы журналіст Аляксандр Зянкоў. У сацыяльных сетках паведамляецца, што яго адвезлі для разбіральніцтва ў Савецкі РАУС Мінска.
“Мяне трошкі затрымалі”, - паспеў напісаць Зянкоў на сваёй старонцы ў фэйсбуку і змясціў сваё самотнае фота.
У гэты дзень на плошчы Якуба Коласа ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-інтэрвенцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.
У 16.20 старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец паведаміў, што журналіст Зянкоў ужо на волі. Будзе рыхтавацца скарга на яго затрыманне.