viasna on patreon

Уладзімір Вялічкін: У Еўропе занепакоены экалагічным станам у Беларусі

2019 2019-12-09T07:46:13+0300 2019-12-09T08:18:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialichkin-2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Уладзімір Вялічкін. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

У Берасці на плошчы Леніна 8 cнежня каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага мінулага году.  Удзельнікі сустрэчы — не менш за 150 чалавек — абмяркоўвалі, як ідзе збор сродкаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы праекта акумулятарнага завода.

Тэма акумулятарнага завода каля Берасця ўздымаецца ўжо на міжнародным узроўні.

Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

- Нядаўна ў Брусель запрасілі адразу трох асобаў, якія абараняюць горад ад шкоднай вытворчасці. Былі запрошаны таксама і прадстаўнікі Берасця. Таму міжнародную супольнасць усё ж такі цікавіць экалагічны стан таксама і ў Беларусі, у Берасці. Звязана гэта з пратэстамі супраць завода АКБ. Былі запрошаныя тры асобы –  Сяргей Пятрухін, Аляксанда Кабанавў, якія найбольш пацярпелі ў выніку гэтых пратэстаў, і запрасілі мяне.   

Аднак актывісты Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін не змаглі скарыстацца з запрашэння, паколькі ім абмежаваны выезд па-за межы Беларусі.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства