viasna on patreon

Барыса Хамайду чакае суд за пікет у гонар Кастуся Каліноўскага

2019 2019-12-05T08:14:28+0300 2019-12-05T08:14:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hamajda-pratakol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Барыс Хамайда. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

22-га лістапада, калі ў Вільні адбывалася перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, віцебскі актывіст Барыс Хамайда выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска.

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, у яго быў інфармацыйны плакат пра гэтую падзею, на якую ён не змог трапіць.

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер ведаў, што рызыкуе быць асуджаным за гэтую праяву салідарнасці. Але не адзначыць гэтую дату проста не мог, кажа спадар Хамайда:

– Так, я разумеў, што раней ці пазней прыйдуць да мяне, але не магчыма проста было не выйсці ў гэты дзень. Я не магу паехаць туды, у Вільню, але аддаць даніну павагі нашаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму і ўсім астатнім – гэта патрэбна было.

Барысу Хамайду ўдалося амаль немагчымае: ён ладзіў пікет пад бел-чырвона-белым сцягам якраз у той час, калі ў Віцебск прыехаў Аляксандр Лукашэнка. У цэнтры горада было поўна міліцыянтаў і асобаў у цывільным. Але яны нават не падумалі, што нехта адважыцца на нешта падобнае, мяркуе актывіст:

– Я ішоў спакойна, не хаваўся, пад пахай і мяне быў складзены плакат, бел-чырвона-белы сцяг у руках, у чахле. Проста ім было не да мяне: яны перад прыездам Лукашэнкі чысцілі горад ад «тэрарыстаў», шукалі іх па падвалах, лазілі па гарышчах, усё аглядалі… А я спакойна прайшоў і стаў.

Судзіць Барыса Хамайду будуць у судзе Чыгуначнага раёну 13-га снежня. Прозвішча суддзі і дакладны час пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства