Фестываль кіно і "Жывая бібліятэка" — як можна адзначыць Дзень правоў чалавека?
7 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у Беларусі і WATCH DOCS Belarus запрашаюць на “Жывую Бібліятэку”.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus і будзе прысвечана Дню правоў чалавека — 10 снежня. Гэты дзень афіцыйна абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у снежні 1950 года. Больш можна прачытаць тут.
Калі: 7 снежня (субота), 13:00 - 18:00
Дзе: ОК16 (вуліца Кастрычніцкая 16к25), Мінск
Адразу пасля “Жывой Бібліятэкі” 7 снежня ў ОК16 пройдуць:
- 18:30 паказ фільма “Сустрэча выпускнікоў” (Швецыя, 2015, рэж. Анна Адэл) і дыскусія пра праблемы булінгу ў школе;
- 21:30 паказ фільма «Атам» (Марк Казінс, Вялікабрытанія, 2015).
З праграмай фестывалю можна пазнаёміцца на сайце.
Уваход вольны, можна зарэгістравацца па спасылцы (да 4.12). Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail Каталог з апісаннем Кніг за дзень да мерапрыемства.
Што такое Жывая бібліятэка?
“Жывая Бібліятэка” накіравана на барацьбу са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. "Жывымі кнігамі" тут выступаюць людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, незвычайны досвед ці лад жыцця, спецыфічную прафесію і з гэтымі людзьмі звязаны стэрэатыпы ў беларускім грамадстве.
Жывая Бібліятэка дае магчымасць шчыра паразмаўляць у невялікай групе з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства.
Больш інфармацыі пра фармат “Жывой Бібліятэкі” вы можаце знайсці на сайце. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца у ВК, FB, Instagram, Telegram або пісаць на скрыню human.library.belarus@gmail.com.