viasna on patreon

У Брэсце затрыманы журналіст Уладзімір Чудзянцоў: яго знялі з цягніка на Варшаву

2019 2019-11-22T14:17:25+0300 2019-11-22T14:18:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chudziancou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Чудзянцоў. Фота з сацыяльных сетак

Уладзімір Чудзянцоў. Фота з сацыяльных сетак

У Брэсце затрыманы журналіст Уладзімір Чудзянцоў: яго знялі з цягніка на Варшаву. Затрыманне адбылося 21 лістапада на пункце пропуску Брэст — Цярэспал, паведаміў "Нашай Ніве" журналіст Раман Пратасевіч.

«Чудзянцоў казаў мне, што знайшоў нейкую афіцыйную працу ў Варшаве. Атрымаў візу, і 21 лістапада сеў на цягнік да Варшавы, які ідзе праз Брэст. Там кароткая перасадка, падчас якой Чудзянцоў напісаў мне, што выйдзе на сувязь ужо калі пераедзе мяжу з Польшчай. Але на сувязь ён так і не выйшаў. У Варшаве яго сустракаў знаёмы — у цягніку Чудзенцова не было», — распавёў Пратасевіч.

Брэсцкая міліцыя пакуль што не пацвердзіла, што журналіст затрыманы.

Па інфармацыі Пратасевіча, Чудзянцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста.

Уладзімір Чудзянцоў - заснавальнік сайту by24.org, які займае радыкальную антырасійскую пазіцыю. Апошнім часам хадзілі чуткі, што менавіта Чудзянцоў дапамагаў весці тэлеграм-канал «Нехта».


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства