viasna on patreon

16 студзеня ў Мінску былі затрыманыя Аляксей Контар і Павел Юхневіч -- актывісты руху "Зубр"

2004 2004-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксей Контар і Павел Юхневіч распаўсюджвалі газету "Супраціў" каля выхаду з пераходу станцыі метро "Пушкінская", дзе і былі затрыманыя. Маладых людзей даставілі ў пакой міліцыі на станцыі метро. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі пагражаў ужыць сілу супраць затрыманых, калі яны ня скажуць, дзе друкавалася газета. Пасля іх адвезлі ва УУС менскага метрапалітэну (праспект Ф. Скарыны, дом 6). Праз некаторы час затрыманых адпусцілі, бо газета мела выходзячыя дадзеныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства