Тры чалавекі затрыманыя каля будынку адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску
https://spring96.org/be/news/95
2002
2002-09-16T10:00:00+0300
2002-09-16T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгі Саламянік, Міхаіл Тарасюк і Дзьмітры Філіповіч затрыманыя за тое, што выйшлі да будынку адміністрацыі прэзідэнта з плакатам “Прайшло тры гады. Лукашэнка, дзе Ганчар, дзе Красоўскі?”
Нагадаем, што менавіта тры гады назад 16 верасьня 1999 года зьніклі без вестак віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
Затрыманых даставілі ў Гарадское аддзяленьне міліцыі Ленінскага раёну г. Мінска.