viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-11-12T11:15:45+0300 2019-11-15T00:27:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: збітыя актывісты Маладога Фронту і БХД, акцыя-сустрэча блогера NEXTA ў Менску, берасцейцы супраць АКБ і пратэст пракурора Аляксандра Караля на прысуд Зміцеру Паліенку.

Падзея: У Вільні адбыўся семінар па механізмах ААН у сферы правоў чалавека. На ім прысутнічалі і праваабаронцы з ПЦ “Вясна”, у тым ліку Наталля Сацункевіч. Паралельна ў рубрыцы растлумачым, чаму беларусы не могуць звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) і што аб’ядноўвае Беларусь з такімі краінамі, як М’янма, Эрытрэя і Самалі.

Час выбараў:  Распачынаецца датэрміновае галасаванне, што азначае верагоднасць “загонаў”: калі людзей (найчасцей за ўсё студэнтаў) прымушаюць ісці галасаваць датэрмінова. А гэта — парушэнне правоў.

Асоба: Павел Левінаў, праваабаронца БХК, вядомы сваімі крэатыўнымі падыходамі. “Я аднойчы вырашыў прыкальнуцца і зрабіць пікет у чыстым полі” — але мясцовыя ўлады ў гэтым адмовілі (як і ў сходзе у  грамадскім прыбіральні, у лазні, а таксама сходзе ў “Сходзе” [назва кафэ ў Віцебску] — паўсюль Левінаў хацеў сабрацца, каб абмеркаваць Закон аб масавых мерапрыемствах). “Мы спрабуем паказаць дурасць чыноўнікаў, якія даюць  забарону проста на наша жыццё”, — кажа Левінаў. З іншага — праваабаронца вырашыў падпісаць петыцыю за адстаўку Лідзіі Ярмошынай ў кабінеце самой Лідзіі Ярмошынай. Пра ўсё гэта ён сам і распавядзе.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Vuraj.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2019-11-12_eva_viasna_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства