viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-11-05T11:38:13+0300 2019-11-11T02:28:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Час выбараў: Толькі 0,031% апазіцыі увайшло ў склад участковых камісій, а подпісы за вылучэнцаў у кандыдаты прызнаваліся несапраўднымі па фармальных абставінах… Каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары 2019” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавядаюць пра тое, як праходзілі важныя этапы выбараў: фармаванне выбарчых камісій і рэгістрацыя кандыдатаў.

Праваабарончы слоўнік: Чым адрозніваюцца паняцці “пол” і “гендар”? Што такое “гендарны гвалт” і якія ў яго ёсць віды? З гэтым дапаможа разабрацца Крысціна, арганізатарка ініцыятывы ProGender (што ў межах моладзевай арганізацыі Фіальта), якая займаецца асвятленнем калягендарных праблем.

Па-за межамі: Ва Ўкраіне (ў адрозненні ад Беларусі) ёсць антыдыскрымінацыйны рамачны закон.  Пра тое, як ён дзейнічае, пра практыку ўкраінскіх судоў у дачыненні да кейсаў дыскрымінацыі на падставе інваліднасці, а таксама пра украінскую салідарнасць з дыскрымінаванымі распавядзе экспертка па правах чалавека Людміла Фурсава.

Каментар эксперта: новая версія законапраекта "Аб інвалідах і іх сацыяльнай інтэграцыі" незадаволіла тых, для каго гэты законапраект напісаны. Перш за ўсё — таму, што з яго дзіўным чынам былі прыбраны тэмы дыскрымінацыі, якія так намагалася ўвесці грамадзянская супольнасць,  у тым ліку і дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Ён падкрэслівае: “Калі дзяржава адмовілася ад мінімальных абавязкаў па абароне ад дыскрымінацыі, для нас гэта сведчыць аб поўнай адмове Беларусі выконваць Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю”.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні J:МОРС, які між іншым выступіць 19 лістапада ў Палацы нацый у Жэневе на канцэрце, што стане галоўнай часткай акцыі, прымеркаванай да 30-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2016/03/2019-11-05_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства