viasna on patreon

Лідскі фэст адмянілі па палітычных матывах

2019 2019-11-05T11:09:45+0300 2019-11-05T11:40:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fest_lidskie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як піша Радыё Рацыя, фестываль у Лідзе, які павінен быў адбыцца 8 лістапада, адмянілі за некалькі дзён да яго пачатку. 

Арганізатары хацелі дамовіцца аб месцы правядзення з лідскім музеем. Спачатку дырэктарцы спадабалася ідэя, але неўзабаве з музею прыйшла пісьмовая адмова, у якой прычынай назвалі адсутнасць месца. На пачатку кастрычніка знайшлася іншая пляцоўка – у гандлёвым цэнтры ў Лідзе. І тут пазней адмовілі.

Па словах арганізатараў, прычына ў тым, што на арэндадаўцу націснулі дзяржаўныя органы, бо палічылі мерапрыемства «палітычным». Чакалася, што Фэст Lidskie пазнаёміць наведнікаў з актыўнымі ўраджэнцамі Ліды. Сярод выступоўцаў былі заяўленыя лідар гурту «Троіца» Іван Кірчук, вядомы вазочнік Аляксандар Аўдзевіч, марафонец Лявон Анацка, заснавальнік «Арт Сядзібы» і кіраўнік крамы Symbal.by Павал Белавус, блогер Эдуард Пальчыс – агулам каля дваццаці чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства