viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-10-29T10:27:00+0300 2019-10-31T10:28:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: як разгортваўся храналагічна суд над Дзмітрыем Паліенкам? Акцыі ў знак падтрымкі, каментары сяброў Дзмітрыя, яго апошняе слова на судзе, аналіз прысуду праваабаронцамі…

Падзея: добрая навіна! Праваабаронца ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч абраны віцэ-прэзідэнтам на сусветным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Што гэта азначае, распавядзе Алесь Бяляцкі, а сам Валянцін падзеліцца адчуваннямі наконт гэтай падзеі, прааналізуе становішчы з правамі чалавека ў рэгіёне Заходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ды распавядзе пра наведванне турмы для смяротнікаў на Тайвані, дзе і праходзіў кангрэс.

Каментар: як магчыма правесці масавае мерапрыемства, калі вы жывяце ў вёсцы? На пытанне дапамогуць адказаць рэдактар сайта Palesse.press Андрэй Мядзведзеў ды спецыялістка па мірных сходах Наталля Сацункевіч.

Апытанка: Арганізатаркі трэнінгу “Як распавядаць пра правы чалавека?” Наталля Сацункевіч, Марыя Трайцяк ды Марфа Рабкова адкажуць, як узнікла яго ідэя і якім карысным ведам там можна было навучыцца; а яго удзельнікі ды удзельніцы падзеляцца сваімі уражаннямі ды планамі на будучыню.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Vodar.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2019-10-29_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства