viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 27 кастрычніка ў Свіслачы

2019 2019-10-28T12:55:52+0300 2019-10-28T12:57:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_20191027_130529.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Гарадзенскай Вясны"

Фота "Гарадзенскай Вясны"

27 кастрычніка 2019 года ў Свіслачы Гродзенскай вобласці адбыліся мірны сход і перадвыбарчая сустрэча з выбарцамі Максіма Губарэвіча, кандыдата у дэпутаты па Гродзенскай сельскай ВА №53.

1.Сход і сустрэча з выбаршчыкамі насілі мірны характар ​​(калі "арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар" паводле Кіруючых прынцыпаў па свабодзе мірных сходаў АБСЕ). Удзельнікі/цы не выкарыстоўвалі заклікаў да гвалтоўных дзеянняў і вайны, не ўжывалі і не правакавалі гвалт. Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі/цы мірнага сходу не парушалі грамадскі парадак, правілы дарожнага руху і не ўяўлялі пагрозы грамадскай бяспецы, а таксама не парушалі правы і свабоды іншых асобаў.

2.У ходзе мірнага сходу адсутнічала магчымасць ідэнтыфікаваць супрацоўнікаў/ніц праваахоўных органаў, так як яны былі ў грамадзянскай форме адзення, без ідэнтыфікацыйных знакаў. Знаходжанне супрацоўнікаў/ніц міліцыі на мірных сходах у грамадзянскай форме адзення не дазваляе ўдзельнікам/цам разумець іх функцыі і паўнамоцтвы, а таксама не спрыяе камунікацыі і эфектыўнаму рашэнню складаных або канфліктных сітуацый.

3.Перашкодаў у працы незалежных назіральнікаў/ніц і СМІ не зафіксавана, што з'яўляецца станоўчай практыкай. 

Фота
Фота "Гарадзенскай Вясны"

4.Мірны сход праводзіўся у паведамляльным парадку згодна з выбарчым заканадаўствам, ў рамках перадвыбарчай агітацыіі, Максіма Губарэвіча, кандыдата у дэпутаты па Гродзенскай сельскай ВА №53 ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь семага склікання.

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзяць сістэматычнае назіранне за мірнымі сходамі ў Беларусі на падставе распрацаванай метадалогіі маніторынгу. Яна ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў/ніц прынцыпам грамадскага кантролю, міжнародным стандартам правядзення мірных сходаў і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы. Анкеты назірання за мірнымі сходамі распрацаваныя сумесна праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні аб магчымасці выканання назіральнікамі/цамі і журналістамі/камі сваіх функцый, аб паводзінах арганізатараў і ўдзельнікаў/ніц мірнага сходу, супрацоўнікаў/ніц праваахоўных органаў, а таксама наяўнасць на мірным сходзе хуткай дапамогі і медыцынскіх работнікаў. Назіральнікі і назіральніцы дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правілаў і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якой назіраюць; прыхільнасць прынцыпам права; адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; карэктныя паводзіны). Падчас выканання сваіх абавязкаў назіральнікі і назіральніцы па магчымасці трымаюцца асобна ад удзельнікаў/ніц.

Фота
Фота "Гарадзенскай Вясны"

Ход мірнага сходу

Назіральнік прысутнічаў на месцы правядзення мірнага сходу з 11:00 да 14:00. Падчас мірнага сходу былі адзначаныя наступныя факты:

  1. У 12:00 (анансаваны час пачатку сходу) на месцы правядзення прысутнічала не менш за 40 чалавек.
  2. На месцы правядзення мірнага сходу знаходзілася не менш за пяць прадстаўнікоў/ніц СМІ.
  3. Зафіксавана пяць супрацоўнікау спецслужбау ў цывільным у грамадзянскай форме адзення; супрацоўнікі з пазначэннем "Міліцыя" адсутнічалі. На працягу ўсяго сходу супрацоўнікі/цы назіралі за тым, што адбываецца, двое з іх ажыццяўлялі фота- і відэаздымку. Каля месца збору знаходзіўся мікрааўтобус. Машына хуткай дапамогі адсутнічала.
  4. Максім Губарэвіч, кандыдат у дэпутаты па Гродзенскай сельскай ВА №53, на працягу усяго часу знаходжання людзей вакол сябе, праводзіў прамовы перад грамадзянамі па выбарчай тэматыцы, пры гэтым не распаўсюджваліся друкаваныя інфармацыйныя, агітацыйныя матэрыялы. Сустрэчы з выбаршчыкамі былі на ўдаленні больш за 20 метраў ад органаў выканаўчай улады, не утрымлівалі забароненых прызываў і не парушалі выбарчае заканадаўства.
Фота
Фота "Гарадзенскай Вясны"

Рэкамендацыі:

Супрацоўнікам/цам праваахоўных органаў:

  • ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас мірных сходаў у форме, а таксама быць пазначанымі індывідуальнымі ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (напрыклад, бэйджамі або нагруднымі знакамі);
  • прызначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі/цами, СМІ, арганізатарамі і ўдзельнікамі/цами мірнага сходу.

Суб'ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

  • ініцыяваць змены ў нацыянальнае заканадаўства для прывядзення ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства