Якаў Гутман, Старшыня Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габраеў, абвясьціў галадоўку ў знак пратэсту супраць праяваў у Беларусі дзяржаўнага антысемітызму
Якаў Гуман гаворыць, што пайшоў на гэты крок, бо нехта ў Беларусі павінен пратэставаць супраць праяваў дзяржаўнага антысемітызму.
Нагадаем, што 14 студзеня за правядзеньне несанкцыянаванага пікету насупраць будынку Адміністацыі прэзідэнта затрыманы Якаў Гутман – старшыня, зарэгістраванай у ЗША Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габраеў. Якаў Гутман спрабаваў разгарнуць плкат, на якім быў напісаны заклік да прэзідэнта А. Лукашэнкі “Спыніць разбурэньне ў Беларусі габрайсікх сьвятыняў, могілак, а таксама помінікаў ахвяраў Халакосту”. Я. Гутман быў дастаўлены ў Гарадскі аддзел міліцыі, дзе яго пратрымалі некалькі гадзінаў, склалі пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага пікету, пасьля чаго даставілі ў суд. 14 студзеня судзьдзя суда Ленінскага раёну Алена Церашкова вынесла афіцыйнае папярэджаньне страшыні Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габраеў Якаву Гутману.