viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-10-22T13:56:47+0300 2019-10-30T10:36:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Падзея: Распачаўся суд над Дзмітрыем Паліенкам. Адбыліся два судовыя паседжанні, падчас якіх выступалі сведкі. Сярод іх — Андрэй Войніч. "Справа Паліенкі — паказальная", кажа ён. "Паліенка — гэта твар любога чалавека, які можа быць рэпрэсаваны ні за што". 

Каментар эксперта: Якія падводныя камяні ў спіса забароненых прафесій, што існуе ў Беларусі? Парадоксы: жанчыны не могуць працаваць дальнабойшчыцамі ў Беларусі — але з лёгкасцю могуць працаўладкавацца ў суседніх краінах і ездзіць па тых жа тэрыторыях. Жанчынам нельга падымаць цяжкасці і таму некаторыя прафесіі ім забараняюцца, але на спартсменак гэта не распаўсюджваецца. Ці ёсць сапраўдныя даследаванні па пытанню, як цяжкія прафесіі ўплываюць на здароўе жанчын? І як гэта каментуе Міністэрства аховы здароўя? Адказы — у размове з Таццянай Стрыжэўскай, якая  ўзначальвае даследча-прававы напрамак Цэнтра па прасоўванню правоў жанчын “Её права”.

Асоба: У сям’і Маі Церакулавай жыве два чалавекі з інваліднасцю (у якіх яна ад нараджэння): 56-гадовы Андрэй і пяцігадовая Ева. Мая параўноўвае лёсы двух сваіх блізкіх і аналізуе адрозненні савецкай сістэмы адукацыі ад сучаснай.

Каментар: Якая сітуацыя з мірнымі сходамі ў невялікіх гарадах-райцэнтрах? З гэтым на прыкладзе Маладэчна дапаможа разабрацца праваабаронца ПЦ “Вясна” Алесь Капуцкі, які там жыве.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні ili-ili.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2019-10-22_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства