viasna on patreon

Прамовіў “Не заводу АКБ!” – атрымаў пратакол і штраф Дакумент

2019 2019-10-14T09:30:13+0300 2019-10-15T11:09:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/astapuk_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Астапук. Фото: ПЦ "Вясна"

Канстанцін Астапук. Фото: ПЦ "Вясна"

Суд Брэсцкага раёна 14 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Канстанціна Астапука. Пачатак судовага пасяджэння ў 9-30.

Пратакол правапарушэння быў складзены ўчастковым інспектарам Брэсцкага РАЎС Сяргеем Максімовічам па ч.3 арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Як паведамляе “Берасцейская вясна”, яшчэ ў сярэдзіне жніўня хуліган збіў экаактывістку Марыю Галалюк на прахадной завода “АйПаўер”. Па факту здарэння туды пад’ехала некалькі неабыякавых берасцейцаў. Канстанцін Астапук прывітаў аднаго са знаёмых словамі “Не заводу АКБ!”.

Вось гэтае прывітанне і паслужыла падставай для складання пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння.

* * *

Справу разглядае суддзя Сяргей Маручак.

Канстанцін Астапук хадайнічае аб азнаямленні з матэрыяламі справы і аб дачы часу на пошук адваката.

maruchak-suddzia.jpg
Суддзя Брэсцкага раённага суда Сяргей Маручак.

Суддзя прапанаваў зрабіць перапынак да 14 гадзін, але Астапук адмаўляецца ад паслуг адваката, кажа, што для азнаямлення з матэрыяламі справы яму хопіць паўгадзіны.

Хадайнічае запрасіць сведкаў Малышэнка, Казака і ўчастковага Мельніковіча.

Астапук тлумачыць суду, што калі да заводу падыйшоў Аляксандр Абляк, то ён прывітаў яго па беларуску  «Не - заводу АКБ!”. Ніякага мітынгу не было.

"У гэты дзень меўся быць апошні дзень працы завода, Я прыехаў пракантраляваць як выконваецца распараджэнне ўладаў. Рабочыя як ездзілі так і ездзяць, Астапук прыехаў апошні. Я вёў старым, здымаў, каб паказаць як выконваецца ўказанне галоўнага архітэктара. Браў інтэрв'ю, каб высвятліць адносіны людзей наконт таго, што адбываецца. Прысутных візуальна ведаю, але па прозвішчах не ўсіх". Была аб'ява архітэктара і навіна што збілі Марыю, таму людзі і сабраліся. Людзі сабраліся на пачатак працоўнага дня, хто раней, хто пазней, пару чалавек засталося дзяжурыць", - распавядае суду Дзяніс Малышэнка.

З матэрыялаў справы: “Выкарыстоўвалася сімволіка, гукавыя прылады, знаходзілася група грамадзян, якая выказвала свае адносіны адносна завода АКБ, некаторыя праводзілі фота і відэа, было каля 30 чалавек”.

Міліцыянер: "Была група грамадзян, супрацьпраўных дзеянняў не было".

Астапук просіць  суд апраўдаць яго, вынесці справядлівае рашэнне.   

"Але я не спыню грамадзкай дзейнасці, мы павінны абараніць Брэст, і падтрымаць збітую жанчыну - абавязак кожнага мужчыны" - кажа Астапук.

Суддзя абвяшчае пастанову: 30 базавых велічынь штрафу, альбо 765 рублёў.  


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства