viasna on patreon

Івэнты, прагляды, дыскусіі, ці Як праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання Фота

2019 2019-10-09T16:06:09+0300 2019-10-09T17:16:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krotki_film_pra_zabojstva1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню супраць смяротнага пакарання.

На пляцоўцы Тэрыторыя правоў адбыўся прагляд фільма польскага рэжысера Кшыштафа Кесьлёўскага “Кароткі фільм пра забойства”. Фільм з’яўляецца часткай цыкла з дзесяці тэлевізійных фільмаў пад назвай “Дэкалог”. Сам рэжысер тлумачыць задуму наступным чынам:

"«Дэкалог» — гэта спроба расказаць дзесяць гісторый, якія маглі здарыцца з кожным.[...] Жыццё кожнага чалавека заслугоўвае ўвагі — у кожнага ёсць свае таямніцы і драмы".

“Кароткі фільм пра забойства” з’яўляецца пятай часткай “Дэкалога” і распавядае пра двух маладых людзей: 20-цігадовага Яцака Лазара, які забіў таксіста, і  адваката Пятра Баліцкага, які бараніць таго ў судзе. Нягледзячы на выдатную судовую прамову, Пятро прайграе працэс. І суд выносіць вырак Яцаку — вышэйшая мера пакарання.

Алесь Бяляцкі і удзельнікі дыскусіі пасля прагляду
Алесь Бяляцкі і удзельнікі дыскусіі пасля прагляду "Кароткага фільма пра забойства". Фота: ПЦ “Вясна”.

Пасля прагляду фільма прайшло яго абмеркаванне разам з праваабаронцам ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім і Паўлам Сапелкам. А яго удзельнікі, Андрусь ды Ілля, падзяліліся сваімі ўражаннямі:

"Кароткі фільм пра забойства" быў зняты ў 1988 г. У тым жа годзе Польская Народная Рэспубліка адмяніла смяротнае пакаранне, якое дагэтуль здзяйснялася праз павешанне.

krotki_film_pra_zabojstva3.jpg
Удзельнікі дыскусіі пасля прагляду "Кароткага фільма пра забойства". Фота: ПЦ “Вясна”.

Акрамя гэтага, Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека, які праводзіцца кожны панядзелак на пляцоўцы Тэрыторыя правоў, адзін са сваіх заняткаў прысвяціў тэме смяротнага пакарання ў Беларусі. Яго курыравала праваабаронца ПЦ “Вясна” Наталля Сацункевіч.

Праваабаронца Наталля Сацункевіч на Клубе ангельскай мовы. Фота: ПЦ
Праваабаронца Наталля Сацункевіч на Клубе ангельскай мовы. Фота: ПЦ "Вясна".

Да занятка далучыўся каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда на Клубе ангельскай мовы. Фота: ПЦ
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда на Клубе ангельскай мовы. Фота: ПЦ "Вясна".

Андрэй Палуда зрабіў цудоўны унёсак у дыскусію, — распавяла Наталля Сацункевіч. — Амаль усе удзельнікі сустрэчы падчас англамоўнай галасаванкі вызначыліся, што яны супраць смяротнага пакарання, але усё роўна цікава было паразмаўляць, таму што ў жыцці мы часта сутыкаемся з аргументамі за смяротнае пакаранне, і карысна разумець гэтую пазіцыю, каб ведаць, што можна адказать таму, хто яе падтрымлівае. Мы правялі серыю двух-хвілінных дэбатаў, дзе ў пары трэба было за такі кароткі час на ангельскай мове пераканаць свайго апанента ў супрацьлеглай пазіцыі. Напрыклад, сярод іншага былі такія: “смяротнае пакаранне захоўвае грошы падаткаплацельшчыкаў” супраць  “чалавечае жыццё не павінна вымярацца грашыма ці мець кошт”.

Фота: ПЦ

Да Тыдня супраць смяротнага пакарання далучыўся і Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка", які сумесна з ПЦ “Вясна” зладзіў ларп на гэтую тэму.

Удзельнікі ларпа. Фота: ПЦ
Удзельнікі ларпа. Фота: ПЦ "Вясна".

Падчас ларпа удзельнікі атрымалі магчымасць зразумець перакананні прыхільнікаў_ц і праціўнікаў_ц смяротнага пакарання, а таксама пражыць 10 хвілін чалавека, якога ледзьве не пакаралі смерцю ці які трымае варту ля камераў смертнікаў.

Фота: ПЦ
Фота: ПЦ "Вясна".

Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі працягваецца. Поўную праграму можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства