viasna on patreon

Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі пасля пікету Статкевіча Відэа

2019 2019-10-06T18:08:34+0300 2019-10-06T18:09:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tihanouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Сяргей Ціханоўскі. Фота "Нашай Нівы"

Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцця» затрымалі ў цэнтры Мінску пасля пікету Мікалая Статкевіча, паведамляе "Радыё Свабода".

Пра затрыманне Ціханоўскі паведаміў падчас прамога эфіру ў сваім канале. Ён кажа, што яго «цягнула» шэсць экіпажаў ДАІ. У раёне вуліцы Карла Маркса аўтамабіль, якім перамяшчаўся блогер, спыніўся і супрацоўнік ДАІ паведаміў, што на машыну зарэгістраваныя неаплачаныя штрафы. Пазней Сяргея Ціханоўскага запрасілі праехаць у Ленінскі РАУС. Там яму было паведамлена, што аўтамабіль, магчыма, скрадзены.

На трансляцыі бачна, што міліцыянты паводзяць сябе карэктна. Сіла супраць Ціханоўскага не ўжывалася. Яго падазраюць ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства