viasna on patreon

На мітынгу Статкевіча ў цэнтры Мінску спальвалі пасведчанні ініцыятыўных груп Фота

2019 2019-10-06T15:29:24+0300 2019-10-06T16:12:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2019-10-06_14-54-17.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг
Мітынг "Абаронім Беларусь", 6 кастрычніка 2019 года

Шостага кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды прайшоў мітынг "Абаронім Беларусь", арганізатарам якога выступіў Мікалай Статкевіч. Мерапрыемства адбывалася ў межах перадвыбарчага пікету вылучэнцаў ад "Народнай грамады" і  "Еўрапейскай Беларусі".  

miting10062.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Мітынг распачаўся ў 14.00. Па падліках назіральнікаў #Controlby, на плошчы знаходзілася каля 100 удзельнікаў. Сярод іх былі актывісты і іншыя вылучэнцы ў кандыдаты ад "Народнай грамады", "Маладога фронту", Руху салідарнасці "Разам", Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Асобнай групай стаялі "Маці - 328". 

miting10064.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Таксама на мітынгу прысутнічала больш за 15 міліцыянтаў у цывільным. Не было ніводнага міліцыянта, апранутага па форме. 

miting10063.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

На мерапрыемстве прамоўцы патрабавалі сыхода Аляксандра Лукашэнкі, вызвалення палітычных зняволеных. Вячаслаў Сіўчык заклікаў прысутных ехаць у Вільню на перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. 

miting10065.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Мітынг скончыўся каля 15.00. Перад сканчэннем актывісты "Народнай грамады" спалілі пасведчанні сваіх ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на парламенцкія выбары. 

miting10066.jpg
Фота назіральнікаў #Controlby

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства