Журналістка Ірына Макавецкая атрымала адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце пагроз жыццю
13 студзеня ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі г. Гомеля, дзе пражывае журналістка “Белорусской деловой газеты” у нефармальнай размове Ірыне Макавецкай паведамілі, што ўзбудзіць крымінальную справу па факту пагрозаў яе жыццю няма магчымасці. Прычына – адсутнасць адмысловага артыкулу ў Кодэксе які б караў за пагрозы па тэлефоне. Для узбуджэння справы пагроза павінна праяваіцца ў нейкіх дзеяннях. Гаворыць сама Ірына Макавецкая:
- А пакуль справа не заведзеная, яны нават не паслалі запыт на тэлефонную станцыю, каб даведацца адкуль званілі. Зараз я адчуваю сябе неабароненай. З боку міліцыі ніякай зацікаўленсці не відаць, наадварот, у мяне з’явіліся думка, што ўся гэтая сітуацыя можа быць спланаваная.
- Ці вы звязваеце пагрозы з вашай прафесійнай дзейнасцю?
- Кашенне, бо мне наўпрост было сказана “кідаць журналістыку”, бо ўжо “запісалася”. Іншага разумення гэтых пагроз, як толькі мой прафесійны занятак, быць ня можа.
- Вы маеце нейкія уяўлені адносна таго, хто б гэта мог быць?
- Так, я здагадваюся хто гэта. Але свае здагадкі пакуль я баюся выказваць, бо не ведаю, што мне можа быць за гэтыя думкі. Голас мне здаецца знаемым, асабліва манера гаворкі.
Ядвіга МАЦКЕВІЧ