viasna on patreon

Яшчэ адна справа аб збіцці міліцыянтамі накіравана на дадатковую праверку

2019 2019-08-27T12:12:10+0300 2019-08-27T12:22:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zmitrobich-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Змітровіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Барыс Змітровіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Больш за паўтары гады цягнецца справа па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі міліцыі жыхару Смаргоні Барысу Змітровічу падчас беспадстаўнага затрымання.

Нагадаем, пасля дробнай спрэчкі з жонкай у студзені 2017 года Барыса Змітровіча затрымалі. Падчас затрымання ён быў моцна збіты і атрымаў хімічны апёк вачэй. Збіццё працягвалася ў памяшканні дзяжурнай часткі міліцыі, куды яго даставілі неўзабаве.

Яны накінуліся на сына як сабакі, што сарваліся з ланцуга

Настаўніца са Смаргоні, у той час, калі сын зарабляе на жыццё дальнабойнікам, вымушана была “перакваліфікавацца” ў адваката, адстойваючы ягоныя правы.

За гэты час раённы аддзел Следчага камітэту ўжо чатыры разы адмаўляў маці Барыса Наталлі Змітровіч ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць смаргонскіх міліцыянтаў. Ва ўсіх пастановах дзеянні супрацоўнікаў прызнаныя правамернымі. Але ў выніку кожная такая адмова была адмененая абласным ўпраўленнем СК і праверка пачыналася зноў.

Так, 15 жніўня Гарадзенскае абласное ўпраўленне Следчага камітэту ў чацвёрты раз адмяніла пастанову Смаргонскага РАСК аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. А гэта значыць, што справа адпраўлена на ўжо пятую дадатковую праверку.

Цікава, які будзе яе вынік зараз, пасля нарады ў Александра Лукашэнкі, на якой ён жорстка крытыкаваў метады дзейнасці сілавікоў: фальсіфікацыі спраў, празмернае ўжыванне сілы і г.д.

Чаму Лукашэнка абрынуўся на сілавікоў? Адказ – у кейсах “Вясны”

Падчас нарады па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў, якая праходзіць 20 жніўня, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія нярэдка выкарыстоўваюць жорсткія сілавыя метады.

У любым выпадку Наталля Змітровіч будзе працягваць абскарджанне неправамерных дзеянняў смаргонскіх міліцыянтаў, каб адстаяць справядлівасць у дачыненні да сына.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства