viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-08-20T10:58:11+0300 2019-08-23T11:26:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Час выбараў: Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на апошніх прэс-канферэнцыях выказалася пра каштоўнасць датэрміновага галасавання, а таксама ўнесла карэктывы ў дазвол фатаграфаваць на выбарчых участках. Яе аргументацыю крытычна асэнсоўвае Уладзімір Лабковіч, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апытанка: Валанцёры праваабарончага цэнтра “Вясна” адказваюць, як вырашылі імі стаць і ў чым палягае іх дзейнасць.

Каментар: Скончыўся разгляд справы па скарзе рэдакцыі газеты “Вечерний Могилев”. Гісторыя пачынаецца з публікацыі газетай некалькіх артыкулаў на тэму ЛГБТ і выліваецца ў шэраг судовых паседжанняў. Разглядаем, як ўсё разгортвалася, і размаўляем пра феномен “Вечернего Могилева” з Алесем Бураковым, праваабаронцам магілёўскай Вясны.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Gods Tower.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2019-08-20_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства